З наведваннем Рэзідэнцыі Дзеда Мароза

  • Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 94 (10 337) от 15 декабря 2018 17 декабря 2018 10:14 Культура Беларуская

    «Белавежская пушча» – пад такой назвай у Брэсце прайшоў міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс творчасці, на якім паспяхова выступіў узорны ансамбль народнай музыкі «Каласкі» Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

    Гэты калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы ў розных музычных спаборніцтвах. І на гэты раз стаў дыпламантам І ступені.

    Кіруе дзіцячым музычным калектывам выкладчыца Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў па класе скрыпкі Наталля Нікалаева. Канцэртмайстар  калектыву – Артур Лапкоўскі. Уклад гэтых таленавітых педагогаў у развіццё ансамбля вялікі і абумоўлівае яго поспехі ў канцэртнай і конкурснай дзейнасці.

     Педагогі ў сваю чаргу адзначаюць талент юных музыкантаў, іх вялікую працу па ўдасканаленні свайго выканальніцкага майстэрства. У склад узорнага калектыву ўваходзяць Марына Дырда (скрыпка), Аляксей Нікалаеў, Марыя Тэрзі (ударныя інструменты),  Аляксандра Марчанка (цымбалы), Вікторыя Буралкова (бас-гітара).

    Арганізацыйны камітэт фестывалю напярэдадні Новага года зрабіў удзельнікам падарунак – наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.

    Теги: 
    • {Нет тегов}