Што маем – не захоўваем...

  • Сергей Касперчук, Дзянніца 100/2018 от 19 декабря 2018 Скачать номер 19 декабря 2018 16:51 Политика Беларуская

    Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС У.І. Гваздоўскі адзначыў, што па выніках дзесяці месяцаў бягучага года зафіксаваны рост колькасці злачынстваў з 291 да 302, або 3,8 працэнта. У структуры злачыннасці па-ранейшаму пераважаюць злачынствы супраць уласнасці — 161, удзельная вага якіх складае 53,3 працэнта. Назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці зарэгістраваных крадзяжоў з 138 да 119, у тым ліку з жылля з 69 да 53. Пры гэтым з 1 да 7 узрасла колькасць крадзяжоў, дзе прадметам злачыннага замаху з’явіліся мабільныя тэлефоны, 26 крадзяжоў здзейснены ў грамадскіх месцах. З 119 зарэгістраваных крадзяжоў па 75 устаноўлены падазроныя асобы.Уладзімір Іванавіч падкрэсліў, што адным з важных напрамкаў у дзейнасці РАУС з’яўляецца індывідуальная работа з раней судзімымі за аналагічныя злачынствы. Першачарговая ўвага надаецца выяўленню фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, што ўплывае на ўчыненне крадзяжоў у сельскай мясцовасці. У выніку з незаконнага абароту канфіскавана 622 (2017-294) літры самагону, 11881 (2017-10392) літр самагоннай брагі, 111 (2017-45) літраў спіртазмяшчальнай вадкасці. Знішчаны 21 самагонны апарат і 2 міні-заводы.У выніку праведзенага супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў маніторынгу месцаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей было выяўлена 128 фактаў парушэнняў захаванасці маёмасці і работы вартаўнікоў: у 38 выпадках на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, у 34 – спажывецкага таварыства, 56 – на іншых аб’ектах. Асноўныя недахопы – адсутнасць асветленасці і замыкаючых прыстасаванняў, неналежны кантроль за работай вартаўнікоў, старыя канструкцыі дзвярэй, аконныя праёмы, адкрыты аўтатранспарт з ключамі запальвання.Пракурор Шчучынскага раёна А.У. Дзямідаў звярнуў увагу прысутных на стан уліковай дысцыпліны ў шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Непавераныя вагі дазваляюць здзяйсняць крадзяжы. Адзін з важных момантаў — абсталяванне аўтатранспарту суб’ектаў гаспадарання прыборамі ўліку і кантролю расходу паліва. Адзначаецца вялікая колькасць крадзяжоў з пустуючых дамоў. Учыненне названых і многіх іншых злачынстваў аналагічнага характару становіцца магчымым з-за таго, што гаспадарамі не прымаюцца меры па ўмацаванні дзвярных і аконных праёмаў, паддашкавых памяшканняў, гаспадарчых пабудоў, што стварае ўмовы для бесперашкоднага пранікнення старонніх асоб.Падводзячы вынік пасяджэння, старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік падкрэсліў, што менавіта кіраўнікі павінны ажыццяўляць кантроль за захаванасцю маёмасці на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах. І гэта работа павінна быць пастаяннай. Крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей адмоўна ўплываюць на развіццё эканомікі ўсяго раёна. Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць абсталяванню сістэмамі відэаназірання вытворчых аб’ектаў і гандлёвых кропак. Выкараненне злачыннасці на тэрыторыі раёна шмат у чым залежыць ад старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў. Бо ім, як нікому іншаму, вядома становішча спраў на вёсцы ў плане законапаслухмянасці жыхароў, факты сямейнага недабрабыту, п’янства, схільнасці да розных правапарушэнняў. Цесная работа ва ўзаемадзеянні з участковымі будзе спрыяць стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў раёне.Сяргей КАСПЯРЧУК.

    Теги: