Сястрыцы-чараўніцы

  • Алёна НІКАНЧУК и Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 98/2018 от 19 декабря 2018 28 декабря 2018 09:19 Калейдоскоп Беларуская

    Відаць, невыпадкова мы з калегай пазнаёміліся з сёстрамі-блізнятамі Надзеяй Бадровай і Наталляй Дзямідавай напярэдадні Новага года. Майстрыхі-рукадзельніцы, кожная з якіх творыць у сваім накірунку, мы ўпэўнены, падкажуць ідэі навагодніх падарункаў у стылі хэнд-мэйд. Бо, як вядома, сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі, самыя цёплыя і непаўторныя.

    У кропельках смалы застыла лета

    Вырабы жыхаркі Жабінкі Надзеі Бадровай убачыла ў сацыяльных сетках. Мяне ўразілі яе ўпрыгажэнні — эфектныя і стыльныя завушніцы, кулоны і брошкі, выкананыя ў тэхніцы аб’ёмнай заліўкі. У кропельках празрыстай смалы застылі розныя кветкі: ружы, незабудкі, бяссмертнікі, валошкі, дзьмухаўцы, гартэнзіі ды іншыя краскі лета. Здаецца, нібы трапілі яны ў палон халодных ільдзінак. А з надыходам першага вясновага цяпла лёд растане, кветкі ажывуць і напоўняць сваім водарам наваколле...

    Працяг чытайце на старонках «СП».

    http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

     

     

    Лялечная “мама” — зорка “Iнстаграма”

     

    Наталля Дзямідава пазіцыянуе сябе ў “Інстаграме” як жонку і маму, якая вельмі любіць хэндмэйднічаць, а таксама ў захапленні ад свайго мопса Мілы і ката Татошкі. Менавіта хатнія жывёлы і сустракаюць нас на парозе, абганяючы гаспадыню, вывучаюць і… прапускаюць. Мы трапляем у чароўны, казачны свет лялек з вялікімі-вялікімі вачыма і вельмі падобнымі нечым на сваю стваральніцу. Тут і эльфы, і кветкавыя ды сонечныя анёлы з рыжымі, ярка-чырвонымі ды сінімі валасамі. Наталля ў асноўным стварае іх для родных, сяброў і знаёмых. Ад задумкі да “нараджэння” адной такой тэкстыльнай інтэр’ернай лялькі (“куклёныша”, як ласкава называе свае тварэнні рукадзельніца) праходзіць прыкладна два тыдні. Увесь гэты час майстрыха “гарыць” сваёй работай, творчы працэс захоплівае настолькі, што можа “апомніцца” ў дзве гадзіны ночы. Трэба ж прадумаць кожнай ляльцы прычоску, убранне, абутак, заказаць па інтэрнэце матэрыялы. Бывае, Наталля “гуляецца” з лялькай, мяняе ёй прычоску — і атрымліваецца абсалютна іншы вобраз. А гатовая тэкстыльная прыгажуня адрываецца ад сэрца і перадаецца ў рукі сваёй новай “мамачцы”.

    Але толькі стварэннем лялек рукадзельніца не абмяжоўваецца... 

    Працяг чытайце на старонках «СП».