Лірыка жыцця ў вершах

  • Юлия Тимощук, Дзянніца 101/2018 от 22 декабря 2018 Скачать номер 28 декабря 2018 12:33 Культура Беларуская

    Ён змяшчае творы Галіны Бяляўскай, Рычарда Бялячыца, Віктара Гардзеева, Юрыя Жалязоўскага, Гвідона Ждановіча, Ільі Кавальскага, Святланы Кірылавай, Івана Ляўковіча, Наталлі Мінкявічэне, Марыны Арловай, Марыны Радзівон, Сяргея Шусты і Наталлі Цвірко. Падчас гасцёўні аўтары прадстаўлялі свае вершы і расказвалі пра сябе. Лірычныя, глыбокія, нібы цэлыя аповеды, ці лёгкія, ёмкія, пра нешта надзённае, рыфмаваныя радкі краналі і расчульвалі слухачоў. Наталля Мінкявічэне прысвяціла некалькі твораў палацу Друцкіх-Любецкіх. Як прызналася паэтка, яе вельмі ўразілі змены будынка ў лепшы бок і яго ператварэнне ў храм творчасці. Святлана Кірылава і Марыя Радзівон пажадалі слухачам заўсёды дбаць аб духоўным і знаходзіць нешта прыемнае ў кожным звычайным дні, якім бы ён ні выдаўся. Мінулы год узбагаціў літаратурныя хвалі Шчучыншчыны яшчэ адной кнігай Рычарда Бялячыца з ёмкай назвай «У імя». У ёй аўтар сабраў творы самай разнастайнай тэматыкі: ад гістарычнай да тэмы кахання. Ёсць у ёй прысвячэнні калегам і навучэнцам Палаца творчасці – Ірыне Дзегцяровай, Святлане Аляксеевай, Наталлі Собаль, Валерыі Кос і многім іншым.– Вельмі радуе тое, што сёння, мы, шчучынцы, маем магчымасць трымаць у руках гэты зборнік паэзіі, – падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства А.В. Пасюта, намеснік старшыні райвыканкама. – У 2004-2006 гадах падчас працы ў гімназіі  разам з вучнямі мы распрацоўвалі праект «Літаратурная Шчучыншчына». Тады я ўпершыню запрасіла на сустрэчу Рычарда Станіслававіча, а ў хуткім часе мы пазнаёміліся амаль з усімі паэтамі раёна. Вялікі дзякуй аўтарам зборніка за той падарунак, які сёння атрымалі ўсе прысутныя – за знаёмства з паэтычнай суполкай нашай шчучынскай зямлі.Лірычныя выступленні пераклікаліся з выступленнямі музычнымі: на сцэне спявалі і танцавалі калектывы ды артысты Палаца творчасці дзяцей і моладзі, а таксама раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Юлія ЦІМАШЧУК. Фота аўтара.

    Теги: