Бярэзінцы прынялі ўдзел у акцыі “Прафсаюзы-дзецям”

  • Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 98 от 29 декабря 2018 29 декабря 2018 10:14 Общество Беларуская

    Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні навагодніх свят віншаваць дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні ЦРБ. У сераду ў межах акцыі “Прафсаюзы-дзецям” да іх завітаў Дзядуля Мароз са Снягуркай, і з гасцямі — старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Міхайлаўнай Токан, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бярэзінскай ЦРБ Людмілай Мікалаеўнай Дарошка.

    Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, паказалі невялічкі танец. Дзяліліся сваімі пажаданнямі, дакраналіся до чароўнага посаха, які здзяйсняе жаданні. Галоўнае – верыць у цуды.

    Думаю, такі незвычайны ранішнік спадабаўся ўсім і пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі. Тым больш, што педыятрычнае аддзяленне, як і, дарэчы, уся ЦРБ “зіхацяць” па-святочнаму (ёлкі, гірлянды, сняжынкі…), ствараючы навагодні настрой.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}