Брава, “Мара”!

  • Наталля Васільева, Пухавіцкія навіны 2018-12-29 от 29 декабря 2018 Скачать номер 29 декабря 2018 11:45 Культура Беларуская

    Харавое  аддзяленне  Мар’інагорскай  дзіцячай  школы  мастацтваўадзначыла  сваё  30-годдзе.  Урачысты  канцэрт з гэтай на годы адбыўся 21 снежня. Павіншаваць юбіляра ўпрыйшлі педагогі, якія на працягу многіх гадоў працаваліва ў станове адукацыі, былы я навучэнцы, бацькі сённяшніх вучняў. У зале быў поўны аншлаг.

    Адкрываў канцэрт узорны дзіцячы хор “Мара”. Дружнымі апладысментамі зала сустракала яго мастацкага кіраўніка  Іну Собаль і канцэртмайстра Наталлю Дзмітрук, дзякуючы якім калектыў дасягнуў  значных поспехаў і на рэспубліканскім, і на міжнародным узроўнях.

    Трэба адзначыць, што “Мара” — адзіны акадэмічны дзіцячы хор у нашым раёне. Менавіта ён з’яўляецца прыкладам выканальніцкага майстэрства  для многіх вакалістаў. На гэтым засяродзіла ўвагу падчас віншаванняў дырэктар  Мар’інагорскай дзіцячай  школы  мастацтваў  Алена  Гурская.  За добрасумленную працу і творчыя поспехі  яна ўручыла ўзнагароды Іне Собаль і Наталлі  Дзмітрук, лепшым удзельнікам калектыву.

    Са словамі віншавання да педагогаў і вучняў харавога аддзялення звярнулася начальнік аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Касмольская. У якасці падарунка ад раённага выканаўчага камітэта яна ўручыла сертыфікат для набыцця акустычнай сістэмы.

    Падчас мерапрыемства шмат цёплых слоў прагучала ў адрас стваральніка і першага кіраўніка харавога аддзялення Людмілы Ажгірэй. Усе, хто ўспамінаў пра першыя гады яго існавання, падкрэслівалі, што дзякуючы  менавіта  яе ўпэўненасці ў тым, што для школы  мастацтваў  гэта  быў  правільны накірунак у развіцці, мы сёння  можам весці размову пра  значныя поспехі творчых калектываў аддзялення.

    Дарэчы, сярод сённяшніх педагогаў школы мастацтваў шмат былых вучняў Людмілы Ажгірэй. І ад іх яна пачула нямала цёплых слоў, як і цяперашні кіраўнік  харавога аддзялення Іна Собаль.  Падчас канцэрта Іне Іванаўне не раз прыходзілася вяртацца на сцэну. З віншаваннямі ў адрас школы і яе асабісты адрас звярнуліся  выпускнікі Марыя Багель, Лізавета Зубарык, Віялета Шастакова.

    Шчырыя словы педагогі пачулі ад бацькоў. Алена Кастаньян  падзякавала педагогам школы за тое, што верылі ў талент яе дачкі нават болей, чым яна сама. Сёстры Наталля Лабанок і Алена Паплыка ўспомнілі, як амаль трыццаць гадоў таму самі прыйшлі вучыцца ў школу мастацтваў. А зараз тут вучацца іх дзеці. І яны з  поўным даверам уручылі педагогам іх  таленты, душы і сэрцы, бо ўсё, што адбываецца тут,  —  толькі на карысць.

    А ад сваіх калег і навучэнцаў школы мастацтваў юбіляры атрымалі музычныя падарункі. У канцэртнай праграме прымалі ўдзел калектывы педагогаў: вакальны ансамбль “Глорыя” і народны ансамбль народных інструментаў “Крыніца”.  А таксама на сцэну выйшлі юныя  выканаўцы:  ансамбль “Лаўда”,  абразцовы  харэаграфічны  ансамбль  “Дубравушка”,  вучні  тэатральнага і харавога аддзялення. “Брава!”  —  усе яны чулі ад гасцей свята.