Работнікі «Беларусбанка» наведаліся ў Бярэзінскі цэнтр карэкцыйнага развіцця

  • Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 1 от 05 января 2019 08 января 2019 09:52 Общество Беларуская

    Дзядуля Мароз і Снягурка, ды казачныя героі не абмінулі і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бярэзінскага раёна. Менавіта для іх у межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні Новага года прайшоў святочны ранішнік. Галоўнымі героямі свята былі самі дзеці, калектыў цэнтра.

    Вядома ж, ніхто не застаўся і без падарункаў. Іх уручылі дырэктар ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк” Ларыса Віктараўна Медушэўская і госці з галаўнога офіса ЦБП ААТ “Беларусбанк”.

    Думаю, свята спадабалася ўсім: дзецям, якія з  задавальненнем весяліліся, загадвалі жаданні, бацькам – яны з радасцю назіралі за сваімі таленавітымі сыночкамі ці дачушкамі, і гасцям, якія таксама не сядзелі на месцы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}