«Белая Русь» у акцыі «Нашы дзеці»

  • Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 1 от 05 января 2019 08 января 2019 09:56 Общество Беларуская

    Па добрай традыцыі  штогод прыходзяць Дзед Мароз са Снягуркай напярэдадні навагодніх свят віншаваць дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ, і  дзетак, якія па жыццёвых абставінах знаходзяць часовы прытулак у ДУ “Бярэзінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

    Арганізатарамі  прыемных святочных момантаў  для іх у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы  дзеці”  сталі прадстаўнікі раённай арганізацыі  “Белая Русь” сумесна з ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры”, а ролю Дзеда Мароза  на гэты раз выканаў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Валер’евіч Куксёнак.

    Казачных жаданых гасцей  сустрэлі  хтосьці  са шчырай  радасцю, а хтосьці спачатку з асцярогай. Але адчуўшы дабрыню, атрымаўшы падарункі, маленькія  пацыенты  пазбавіліся ад боязі і пацягнулі свае ручкі, каб пагладзіць бялюткую бараду Дзеда Мароза, дакрануцца да яго казачнага посаха і з задавальненнем і цікавасцю пагутарыць са Снягуркай.

    Таксама для  дзіцячага аддзялення УЗ “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”  па ініцыятыве ІП М.В. Куксёнка і дырэктара ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры” Марыі Анатольеўны Бурымскай была набыта навагодняя ялінка. Па-святочнаму зазіхацела яна, упрыгожаная,  для маленькіх пацыентаў і дарослых.

    Акрамя таго, у рамках рэспубліканскай акцыі “У Новы год з “Белай Руссю” раённай арганізацыяй будуць праведзены мерапрыемствы і ўручаны падарункі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям-інвалідам, дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама дзецям адораным.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Теги: 
    • {Нет тегов}