Зімоўка на фермах праходзіць стабільна

  • Нина Изох, Сцяг Саветау № 3 от 15 января 2019 15 января 2019 11:11 Экономика Беларуская

    У першую дэкаду сёлетняга студзеня ціснулі маразы, асабліва па начах, хоць і днём трымалася за мінус 10 градусаў. Вяскоўцы на досвітку яшчэ толькі ў печах распальваюць (дым з труб не сцелецца, а прама ўверх ідзе – паказвае на мароз), а жывёлаводы ААТ «Коўбча-Агра» на фермах ужо з пяці гадзін раніцы шчыруюць. Холад для людзей не страшны, у цяпле ды вопратцы добрай толькі радуюцца марозцу, сняжку, прыгажосці зімняй прыроды. Іншая справа жывёла. Цяпер самы час падтрымаць яе добрым доглядам, клопатам ды якаснымі кармамі. Тады будзе і малако, і мяса, і прыплод.

    На мінулым тыдні мы наведаліся ў гэта сельгаспрадпрыемства, каб даведацца аб справах мясцовых жывёлаводаў.

    «Зімоўка жывёлы ў нас праходзіць у штатным рэжыме, – дзеліцца Алена Мікалаеўна Болак, начальнік вытворчага участка ў жывёлагадоўлі. – МТК Коўбча – новы вытворчы аб’ект з сучаснай даільнай залай, дзе ў аўтаматызаваным рэжыме вядзецца ўлік і надою ад кожнай каровы. Дзейнічае тут і сістэма кантролю якасці малака.

    А МТФ №1 Коўбча эксплуатуецца ўжо нямала гадоў. Яе да зімова-стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы мы рыхтавалі зараней, усім калектывам. Хлявы, вокны ў іх, групы дзвярэй уцеплены. Спраўна працуюць сістэмы гноевыдалення, водапаення. З кармамі ж сёлета ёсць пэўныя цяжкасці, бо год быў не вельмі ўра-джайны на збожжа, таму і камбікорму няшмат. Але ёсць удосталь сена, сенажу, сіласу, завозім з Беразіно піўную драбіну».

    Адзін з важнейшых фактараў поспеху ў жывёлагадоўлі – надзейныя кадры. Вось такі прыклад. Даяркі Пірожнік Лэйла рагім кызы і Ермаловіч Вольга Пятроўна маюць лепшыя вынікі працы па сельгаспрад-прыемству за 2018 год. Так, за сту-дзень – снежань Лэйла Пірожнік ад кароў сваёй групы надаіла 173,7 тоны малака (да ўзроўню 2017 года – 109,7%), Вольга Ермаловіч –167,3 тоны (106,5%).

    Працуюць жа абедзве жанчыны на МТФ №1 Коўбча, дзе механізаваная і ручная праца. Чым тлумачыцца такі вынік? Найперш адно-сінамі да сваёй справы, належным выкананнем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны і, вядома ж, такімі асабістымі рысамі, як працавітасць, адказнасць, гаспадар-лівасць. Некалі лёс прывёў Лэйлу Пірожнік з сонечнай Грузіі ў нашу сінявокую Беларусь, якая і стала ёй другой радзімай, а справай жыцця – жывёлагадоўля, якой адда-дзена ўжо 25 гадоў.

    Вольга Ермаловіч – прадстаўнік моладзі сельгаспрадпрыемства. Ужо 6 гадоў шчыруе яна на ферме і таксама даўно ўнікла ва ўсе тонкасці догляду за каровамі.

    У даярак у групах каля 50 кароў. Гэта тыя ж клопаты аб жывёле, што і ў хатняй гаспадарцы, толькі па-множаныя на паўсотню разоў. Тут пашчыраваць прыходзіцца нават не да сёмага поту! Кароў жа дагле-дзець трэба, на прагулку выгнаць, падаіць, пры неабходнасці і ацёл прыняць самой. А пасля і цялятка тое выхадзіць, выпаіць, выгадаваць кілаграмаў пад 80, толькі пасля ўжо адправіць у «дарослае жыццё».

    На МТФ №1 утрымліваецца больш за 230 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 188 кароў – дойны статак. А працоўны калектыў тут невялікі, даярак у ім толькі 5 чалавек. Жывёлаводы круглы год у цяжкай фізічнай працы. Іх прафесія не прэстыжная, зарплата невялікая. Але яны не змяняюць сваё месца працы, не кідаюцца ў пагоню за невядомым шчасцем доўгага рубля ці гарадскіх выгод. Жывуць у вёсцы, ствараюць сем’і і выхоўваюць дзяцей, гаспадараць на зямлі. Мяса і мясныя вырабы, малако, смятана, сыр і мноства іншых найсмачнейшых прадуктаў харчавання на нашым стале – менавіта дзякуючы гэтым рупліўцам.

    Падчас нашай сустрэчы жывёлаводы агучылі адну з найбольш балючых праблем жыцця насельніцтва аграгарадка. Ужо некалькі апошніх месяцаў зачынены Каўбчанскі фельчарска-акушэрскі пункт. Людзі скардзяцца, што няма дзе нават самых простых лекаў купіць, не тое, каб атрымаць даўрачэбную медыцынскую дапамогу як дзецям, так дарослым непасрэдна ў ім ці дома. А да Клічава амаль 25 кіламетраў! Думаецца, у раёне пачуюць сяльчан і дапамогуць.

    Ніна  ІЗОХ.