Лыжныя старты і зімовыя пацехі

  • Алена Шантыка, Пухавіцкія навіны 2019-01-16 от 16 января 2019 Скачать номер 16 января 2019 10:25 Спорт Беларуская

    Выхадныя дні для многіх юных пухавіччан атрымаліся насычанымі: у раёне прайшлі масавыя спартыўныя спаборніцтвы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная».

    Найбольш прадстаўнічымі сталі лыжныя старты, якія былі арганізаваны для школьнікаў на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Вікторыя».  Каманды лыжнікаў з усіх школ раёна сабраліся на лыжні, каб выявіць мацнейшых і сфарміраваць каманду для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

    Лепшымі ў агульнакамандным заліку (у сваіх падгрупах) па выніках забегаў  сталі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада  Мар’іна Горка», «Блонская сярэдняя школа», «Турынскі НПК дзіцячы сад-базавая школа».  Другія і трэція месцы занялі каманды ДУА «Мар’інагорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Ананіцкі  НПК  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа»,  «Дрычынская   базавая  школа», а  таксама  ДУА «Мар’інагорская гімназія», «Пухавіцкая сярэдняя школа», «Бор-Слабадскі НПК  дзіцячы сад-базавая школа».

    Лепшыя   вынікі  паказалі  ў  індывідуальным  заліку Андрэй Макроў, Яўген Макараў, Кацярына Зязюльчык (СШ №3), Кірыл Халадзінскі (Дрычынская БШ), Андрэй  Еўсіенка (Дукорскі НПК), Уладзіслаў Саўчык, Аліна Саўчык, Аліна Прахарчук  (Турынскі  НПК), Аляксандр Шклярык, Ульяна Анкудовіч (Блонская СШ), Паліна Вашкевіч (Мар’інагорская  гімназія), Вікторыя  Гнядзько  (Пухавіцкая  СШ).

    А на гарадскім стадыёне ва ўсю разгарнуліся святочныя «Зімовыя пацехі», якія арганізавалі для дзяцей і бацькоў упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, ФОЦ «Вікторыя» і РК БРСМ.

     Усіх, хто ў выхадны зімовы дзень не пажадаў заставацца дома, сустракалі казачныя персанажы  Дзед  Мароз, Снягурка і Снегавік.  Яны не проста  павіншавалі  ўдзельнікаў святочных пацех са Старым Новым годам, але і падрыхтавалі вялікую забаўляльна-спаборніцкую праграму.  Дзеці і бацькі ўдзельнічалі ў васьмі зімовых  эстафетах, праходзілі  снежныя  лабірынты, пераадольвалі розныя перашкоды.  Усім было цікава і весела. У якасці ўзнагарод кожны атрымаў салодкія прызы.  А жадаючыя пакатацца на каньках  скарыста-ліся ў гэты дзень правам бясплатнага пракату інвентару.

     Такія спаборніцтвы запланаваны на ўсе бліжэйшыя нядзельныя дні.