З прыемнай місіяй

  • Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 16/2019 от 23 февраля 2019 22 февраля 2019 17:00 Калейдоскоп Беларуская

    наведала рэзервовую пагранзаставу пагранічнай камендатуры «Паставы» першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская

    А нагода наступная — падводзячы вынікі мінулага года па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі кіраўніцтва Смаргонскай пагранічнай групы адзначыла пастаўчан трыма граматамі. 

     Адна з іх уручана Вераніцы Казлоўскай. Дзве іншыя ёй было даручана перадаць падчас чарговага пасяджэння пярвічкі камендатуры «Паставы». Што яна і зрабіла 20 лютага.  

    — Калі падводзіліся вынікі нашай сумеснай працы, было надзвычай прыемна чуць і ўсведамляць, што наша пагранкамендатура другі год запар прызнана найлепшай сярод усіх структурных падраздзяленняў Смаргонскай пагранічнай групы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і грамадзянска-патрыятычным выхаванні саюзнай моладзі. А яе сакратар Дзмітрый Бурак стаў найлепшым ідэолагам, дзейсна прапагандуючым ідэі мала­дзёжнай суполкі, — гаварыла Вераніка.

    Маладзёжны лідар раёна ўручыла Дзмітрыю Бураку граматы, маладзёжны білет члена БРСМ новага ўзору, а таксама падарунак — інфармацыйны стэнд з фірменным лагатыпам аб'яднання. Ён у хуткім часе ўпрыгожыць калідор рэзервовай пагранзаставы.

    Тэкст і фота Веранікі Філановіч