Дарога да мары

  • Анна Каспер, Дзянніца 15/2019 от 23 февраля 2019 Скачать номер 26 февраля 2019 12:39 Культура Беларуская

    Конкурс доўжыўся два дні. Таленавітая моладзь спаборнічала ў чатырох намінацыях: “Вакал”, “Інструментальная музыка”, “Харэаграфія” і “Тэатр мод”. У намінацыі “Фартэпіяна” было каля 50 канкурсантаў, аднак гэта не спужала юных шчучынскіх музыкантаў. Удзельнікаў ацэньвала прафесійнае журы: выкладчык рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ па класе фартэпіяна Таццяна Глушакова, дырэктар дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 ім. Я. Глебава Тамара Куніцкая, выкладчык па класе фартэпіяна Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.М. Машэрава Святлана Аўдзеева, старшыня камісіі аддзялення “Мастацтва эстрады” Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі Уладзімір Фельгін і дырэктар адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра, кампазітар, член сусветнай асацыяцыі фестываляў Наталля Скапец. Навучэнка 3 класа фартэпіяннага аддзялення Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў Яўгенія Яўтушык і шасцікласніца Лізавета Чарнова сталі лаўрэатамі конкурсу кожная ў сваёй узроставай катэгорыі: Яўгенія – лаўрэатам 1 ступені, Лізавета – 2 ступені. Юныя музыканты атрымалі заслужаныя ўзнагароды і былі адзначаны дыпломамі і медалямі. – Гэты конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых выканаўцаў і перспектыўных калектываў, стварэння ўмоў для развіцця творчых зносін дзяцей і моладзі, абмену прафесійным вопытам кіраўнікоў, педагогаў творчых калектываў і выканаўцаў, захавання нацыянальных традыцый, – расказала выкладчык Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Валер’еўна Ерашэвіч. – Яго адметнасць у тым, што галасаванне было адкрытым. Адразу пасля выступлення канкурсантаў члены журы выстаўлялі свае адзнакі і давалі дзецям слушныя парады. Нашы дзяўчынкі выступілі вельмі добра. Ганаруся іх поспехамі!