У цэнтры ўвагі – кожны чалавек

  • Анна Каспер, Дзянніца 15/2019 от 23 февраля 2019 Скачать номер 26 февраля 2019 11:18 Политика Беларуская

    Відавочна, што творчы патэнцыял людзей – вялізны. Работы выкананы ў разнастайных тэхніках. Самыя простыя матэрыялы – саломка, лён, джынс, папера, скура – ператварыліся ў сапраўдныя шэдэўры мастацтва. Сацыяльныя работнікі змаглі разгледзець таленты і дапамагчы ім раскрыцца.Клопат пра пажылых людзей, пытанні занятасці, заработнай платы, аховы працы, пенсійнага забеспячэння насельніцтва, арганізацыі сацыяльнай дапамогі розным катэгорыям насельніцтва, бяспека пражывання грамадзян сталі галоўнымі тэмамі абласной калегіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў, дырэктары ТЦСАН вобласці і іншыя зацікаўленыя асобы. Удзельнікі калегіі пазнаёміліся з работай арганізацый Шчучынскага раёна: наведалі Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, мехдвор ААТ “Васілішкі”, Васілішкаўскую сярэднюю школу, Шчучынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Дом міласэрнасці каталіцкай абшчыны Сясцёр Маці Міласэрнасці ў аграгарадку Каменка, паляўніча-рыбалоўную гаспадарку “Каменскае“ ААТ “Шчучынскі завод “Аўтапровад” і іншыя аб’екты. Госці адзначылі, што шчучынскі вопыт – бясцэнны. На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі калегіі падвялі вынікі працы ў 2018 годзе і вызначылі задачы на ​​2019-ы. Удзел у выніковым пасяджэнні прынялі намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.А. Лісковіч, старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласнога выканаўчага камітэта А.К. Зімнавода і іншыя. – Шчучынскі рэгіён дынамічна развіваецца ва ўсіх накірунках, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч. – Тут не стаяць на месцы, не баяцца ратацыі кадраў. Вялікая роля ў дасягненнях кіраўніка Шчучынскага райвыканкама. Клопат аб пажылых – адзін з важных напрамкаў дзейнасці сацыяльнай службы. У мінулым годзе сацыяльныя работнікі Гродзеншчыны ўзялі “пад крыло“ больш за 13 тысяч чалавек. Старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласнога выканаўчага камітэта А.К. Зімнавода расказаў, што людзі “залатога ўзросту” не застаюцца без належнай увагі. На Гродзеншчыне функцыянуюць 19 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 14 дамоў-інтэрнатаў і Дом ветэранаў, 22 дамы сумеснага самастойнага пражывання на 159 месцаў. У 2018 годзе быў адкрыты такі дом у Іўеўскім раёне і філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна з пакоямі сумеснага самастойнага пражывання. У бягучым годзе запланавана адкрыццё дамоў сумеснага самастойнага пражывання ў Дзятлаўскім, Ашмянскім, Свіслацкім і Слонімскім раёнах. – Сацыяльная падтрымка ў нашым рэгіёне накіравана на забеспячэнне годнага і якаснага жыцця розных груп насельніцтва, – адзначыла ў сваім выступленні намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама А.В. Пасюта. – На Шчучыншчыне пражывае 1185 адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, каля 8 тысяч адзінока пражываючых, 7 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 39 чалавек, якія пацярпелі ад вайны. Без належнай увагі не застаецца ніхто.  У раёне наладжана праца з работнікамі культуры, адукацыі, аховы здароўя, органамі мясцовага самакіравання. Актыўна працуе валанцёрскі рух. Усяго на Шчучыншчыне дзейнічае 143 валанцёрскія атрады. Вялікая ўвага ўдзяляецца праектнай дзейнасці. Пры падтрымцы выканаўчай улады падпісана “Павестка-50“ – мясцовы план дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, рэалізуецца праект “Дадатковая адукацыя дарослых“, скончыўся – “Вучыцца, каб дзейнічаць“, у рамках якога падрыхтаваны мадэратары для працы з людзьмі розных катэгорый. На тэрыторыі Жалудоцкага сельсавета рэалізуецца праект “Павышэнне якасці жыцця пажылых людзей“ пры падтрымцы ЕС. У Шчучыне працуе клуб “Актыўнае даўгалецце“, а ў цэнтры культуры і народнай творчасці створаны тэатр, дзе п’есы ставяць прафесіяналы, а ролі выконваюць простыя людзі, у тым ліку пенсіянеры. – Сацыяльная служба – адзін з правадыроў ідэалогіі дзяржавы, – падагуліў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч. – Была праведзена маштабная работа ва ўсіх напрамках – ад сацыяльнай падтрымкі маламаёмных да дапамогi ў працаўладкаваннi і арганізацыі ўласнага бізнесу. Гэта канцэптуальныя напрамкі, і праца будзе працягнута. Вельмі значна, што сацыяльная служба выкарыстоўвае навацыі, развівае сацыяльную актыўнасць людзей старэйшага пакалення. Важна абагуліць лепшы вопыт. Да таго ж трэба далучыць да працы са сталымі людзьмі і моладзь – актывістаў БРСМ і іншых грамадскіх арганізацый. Напрыканцы сустрэчы былі падведзены вынікі спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы за 2018 год. Першае месца ў Гродзенскага раёна. Ганаровыя граматы і падзякі атрымалі падчас сустрэчы лепшыя з лепшых. Сярод іх – кіраўнік Шчучынскага ТЦСАН С.У. Шанчук і актывістка Т.У. Чаркес.Завяршылася свята канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі і наведвальнікі ТЦСАН.