Сучасныя тэхналогіі ў Слуцкай ЦРБ

  • Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 9 (12999) от 28 февраля 2019 Скачать номер 04 марта 2019 09:02 Здоровье Беларуская

     – Найноўшыя тэхналогіі, якія ў ім выкарыстоўваюцца, дазваляюць выявіць найменшыя паталагічныя змены, правесці хуткае і дакладнае абследаванне, вызначыць дыягназ, – расказвае ўрач ультрагукавой дыягностыкі аддзялення функцыянальнай дыягностыкі Слуцкай ЦРБ Марыя Валер’еўна Чайкоўская. – Апарат японскай зборкі. Сёння ён адзін з лепшых, што прапануе сусветны рынак медыцынскай тэхнікі.

    На новым апараце значна лепшая візуалізацыя, карцінка ярчэйшая, выразнейшы кантраст. Hitachi Arietta шматфункцыянальны, на ім можна праводзіць даследаванні не толькі брушной поласці, але і сасудаў, сэрца, іншых органаў, адным словам праводзіць любыя даследаванні па ультрагукавой дыягностыцы.

     Па словах Марыі Валер’еўны, на апараце праводзіцца даследаванне амбулаторных пацыентаў па назначэнні ўчастковых тэрапеўтаў, экстраных пацыентаў, якіх накіроўваюць вузкія спецыялісты.

     Апарат працуе ў дзве змены – з 8.00 да 20.00, што дае магчымасць праводзіць дыягностыку большай колькасці пацыентаў.

    – Часцей за ўсё да нас звяртаюцца пацыенты, якія скардзяцца на болі ў жываце, – расказвае Марыя Валер’еўна. – Шмат людзей паступаюць з панкрэатытам, вострым халецыстытам, вясной і восенню павялічваецца колькасць пацыентаў з абвостранай язвай страўніка, у гэтых выпадках мы адпраўляем на зонд.

    Теги: 
    • {Нет тегов}