Дзе пункт адліку?

  • Таццяна Іўкіна., Кричевская жизнь 11440 от 04 марта 2019 04 марта 2019 12:43 Политика Русский

    Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў, было выязным, яно прайшло на базе ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”.Разгледжана пытанне “Аб мерах па павышэнні прадукцыйнасці працы і росце заработнай платы ў ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб”. Кіраўнік таварыства Пётр Рыбчынскі праінфармаваў аб выніках работы ў сёлетнім го­дзе. Так, патрохі наладжваецца справа з вытворчасцю малака, павышаецца яго якасць. Аднак гэтага недастаткова. Затраты (толькі першачарговыя плацяжы) гаспадаркі ўдвая перавышаюць атрыманую выручку. Абаротных сродкаў не хапае. Бізнес-план, які быў прадстаўлены ў райвыканкам для абароны і на аснове якога павінна грунтавацца ўся дзейнасць таварыства, вельмі далёкі ад рэчаіснасці. Акрамя таго, існуе праблема з кадрамі спецыялістаў.Шмат заўваг было выказана па дзейнасці таварыства пракурорам раёна Леанідам Палевічам, які праводзіў тут праверку. Адна з іх – на працягу колькіх гадоў у калектыве не прымяняецца падсумоўваючы ўлік працоўнага часу, што значна павялічвае затраты.З чаго пачаць, які ­зрабіць першы крок? За кошт чаго павялі­чыць прадукцыйнасць працы? Гэтыя пытанні глава раёна Дзмітрый Бачкоў задаў спецыяліс­там прадпрыемства і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.Кадравая, інжынерная і іншыя службы гаспадаркі дакладнага адказу не маюць. Больш таго, яны нават не спрабуюць усвядоміць: “што канкрэтна зале­жыць менавіта ад мяне?”. З гэтага, лі­чыць старшыня райвыканкама, і трэба пачынаць, пачынаць з таго, хто і за што адказвае і, адпаведна, нясе адказнасць. Гэта і павінна стаць пунктам адліку. А калектыў, як сцвярджае кіраўнік гаспадаркі Пётр Рыбчынскі, настроены на тое, каб захаваць прадпрыемства.Праектам рашэння вызначаны першачарговыя меры, рэалізацыя якіх дазволіць калектыву пачаць “станавіцца на ногі”. Трывала.Работа пасяджэння была працягнута ў райвыканкаме. Разгледжана пытанне “Аб зацвярджэнні Плана комп­лексных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэ­джанні правапарушэнняў на тэрыторыі Крычаўскага раёна ў 2019 годзе і разгля­дзе прадстаўлення пракуратуры Крычаўскага раёна”. Падрабязна была прааналізавана дзейнасць саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (матэрыял пракурора раёна раней быў змешчаны ў раённай газеце), адзначаны неўзгодненасць дзеянняў суб’ектаў прафілактыкі, нізкая актыўнасць участковых інспектараў міліцыі. Комплексны план прафілактычных мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раё­на і павінен актывізаваць работу па ўсіх накірунках. Каардынаваць работу па ўзаемадзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі будзе пракуратура раёна, а кантроль за выкананнем Плана ўскладзены на аддзел унутраных спраў райвыканкама.На пасяджэнні райвыканкама зарэгістравана 15 добраахвотных дружын, якія створаны на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах горада.

    Теги: 
    • {Нет тегов}