“Мы — грамадзяне Беларусі”

  • Кацярына Вернікоўская, Пухавіцкія навіны 2019-03-20 от 20 марта 2019 Скачать номер 20 марта 2019 11:18 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Сямёралепшыхшкольнікаўраёнаатрымаліпашпартываўрачыстайабстаноўцы.

    Сёлета рэспубліканская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі” была прымеркавана да 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Світанак”. 14-гадовыя  юнакі і дзяўчаты, сярод якіх пераможцы абласных і раённых алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, атрымалі свой першы і самы важны ў жыцці дакумент  —  пашпарт грамадзяніна. З гэтай важнай падзеяй школьнікаў павіншавалі старшыня раённага Савета  дэпутатаў Аляксандр Прановіч і намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова.

    У гэты ж дзень дванаццаць школьнікаў раёна атрымалі білеты членаў грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

    Завяршылася акцыя святочным канцэртам  і экскурсіяй па знакавых месцах раёна.