Знайшлі ў сажалцы

  • Алена Шапавалава, Пастаўскі край 24/2019 от 23 марта 2019 25 марта 2019 09:29 Происшествия Беларуская

    19 сакавіка ў сажалцы каля кафэ “Церамок”, што ў мікрараёне 5 гарадка ў райцэнтры, супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў знайшлі труп мужчыны. Ім аказаўся жыхар Пастаў 1977 года нара­джэння, які прапаў напярэдадні: адпаведная заява з прось­бай арганізаваць пошук паступіла ад яго родных 18-га чысла.

    Па інфармацыі раённага ад­дзела Следчага камітэта, які займаецца расследаваннем гэтага здарэння, пры знешнім аглядзе на целе мужчыны не выяўлена нейкіх пашкоджанняў, у тым ліку прыкмет гвалтоўнай смерці. Хутчэй за ўсё ён утапіўся сам, наўмысна ці выпадкова ўваліўшыся ў сажалку. Назначана судова-медыцынская экспертыза.

    Алена Шапавалава