Сімвал памяці аб подзвігу народа

  • Марыя ШУТ, Зара над Друццю № 25 (10488) от 30 марта 2019 03 апреля 2019 12:22 Общество Беларуская

    Пасадка дрэўпрымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіхзахопнікаўпрайшла ў лесапаркавай зоне ў раёне вуліцы Паркавая Бялынічаў.

    Актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Фонд міру” і “БРСМ” высадзілі больш за дзвесце саджанцаў клёнаў і елак як сімвал памяці Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    – Праз гэтыя дрэвы мы ўшаноўваем памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця, уласным гераізмам набліжаў Перамогу, – адзначыў актывіст раённага аб’яднання прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Васіль КРАЎЦОЎ, які таксама прыняў удзел у пасадцы дрэў. – Яны стануць сімвалам сувязі пакаленняў і будуць напамінаць нашчадкам аб вялікім подзвігу нашага народа.

    Тэкст і фота Марыі ШУТ.

     

    Теги: 
    • {Нет тегов}