«Апранулі» дарогу работнікі ДРБУ-132 у раёне індывідуальнай забудовы вуліц Багдановіча і Міру

  • Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 28/2019 от 06 апреля 2019 09 апреля 2019 15:31 Общество Беларуская

    — Дарожнае адзенне складаецца з двух слаёў: першы — пясочны, другі — умацаваны сумессю С-2. Гэта пясок, на 20% узбагачаны шчэбенем, — расказваў прараб дарожна-будаўнічага аб'екта Павел Станкевіч. — Адсыпку дзвюх праезных частак, якія злучаюць вуліцу Багдановіча з аўтадарогай Р-110, завяршылі ў канцы сакавіка. На аб'екце былі за­дзейнічаны грэйдар, амкадор, МАЗ, грэйдола, экскаватар.

    Дарогі дазволяць самаму маладому прыватнаму сектару райцэнтра забудоўвацца далей. Дарэчы, дарогі — толькі частка пазапляцовачных сетак, якія пракладваюцца ў раёне індывідуальнай забудовы. Тут ужо праведзены электрычнасць, сеткі сувязі, водаправод. На чарзе — пажарныя вадаёмы, пешаходныя дарожкі, азеляненне. Арыенціровачны кошт аб'екта складае 850 тысяч беларускіх рублёў. Заказчыкам выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва раёна, генпадрадчыкам — «Віцебскаблдарбуд».

    Тэкст і фота Веранікі Філановіч