У аснове - бяспечныя паводзіны

  • Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 26 от 10 апреля 2019 09 апреля 2019 16:05 Общество Беларуская
    Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні рабоце аглядавых камісій пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама У.М. Навіцкага адбылося ў мінулы чацвер.

    Аб стане пажарнай бяспекі ў раёне прысутных праінфармаваў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М.В. Андрыевіч. А таксама адзначыў, што кожны тыдзень члены аглядавых камісій наведваюць адзінокіх і адзінока-пражываючых грамадзян, інвалідаў, шматдзетныя сем’і і сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Падчас абследавання домаўладанняў названых катэгорый насельніцтва выдаюцца інструкцыі і прапановы па ліквідацыі выяўленых недахопаў. За невыкананне іх прадугледжаны адпаведныя меры адміністрацыйнага спагнання.

    Не абыходзяцца сёння візіты выратавальнікаў без гутаркі па прафілактыцы пажараў сухой расліннасці. Дарэчы, за яе выпальванне, што катэгарычна забараняецца, прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

    Теги: 
    • {Нет тегов}