У Бярэзінскім раёне вызначыліся лідары пасяўной кампаніі

  • Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 26 от 10 апреля 2019 10 апреля 2019 08:28 Общество Беларуская
    Актыўнымі тэмпамі ў гаспадарках раёна вядзецца сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на 8 красавіка ў цэлым па раёне іх пасеяна 4535 гектараў, што складае 74 працэнты да плана. З заданнем на гэтую дату ўжо справілася ААТ “Брадзец”. Блізкія да завяршэння работы сельскагаспадарчыя філіялы “Здравушка-агра” і “АграМАЗ”, а таксама ААТ “Першамайскі”.

    Паралельна з гэтым вядзецца ворыва глебы. Яе ўзарана 2003 гектары пры плане 2165. Падрыхтавана 329 гектараў глебы.

    У гаспадарках поўнасцю завершана першая падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімага рапсу, азімых зерневых. Таксама вядзецца падкормка і шматгадовых траў.

    Яшчэ адзін важны від работ, які сёння праводзіцца на палетках, — вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. Так, з нарыхтаваных пакуль 292,5 тоны, іх унесена 218,2.

    Работы працягваюцца.

    Теги: 
    • {Нет тегов}