З настроем!

  • Фаіна Касаткіна, Пастаўскі край 29/2019 от 10 апреля 2019 11 апреля 2019 11:56 Общество Беларуская

    У той дзень механізатар ААТ «Хацілы-агра» Анатолій Мезін працаваў у полі, якое знаходзіцца побач з домам. І хіба мог Вова ўтрымацца, каб не прыбегчы да таты?  Праўда, той папесціў сыночка толькі лічаныя хвіліны і зноў прыступіў да працы.Тым не менш вандроўка ў поле вельмі парадавала хлопчыка. Ды і ў бацькі настрой яшчэ палепшыўся. Вясна для хлебаробаў — пара асаблівая. Усе разумеюць, што ад таго, наколькі якасна і своечасова правядуць сяўбу, залежыць будучы ўраджай. І як толькі стано­віцца магчымым, выво­дзяць на палеткі тэхніку, шчыруюць ад цямна да цямна.

     Анатолій на трактары «МТЗ-3032» культывуе глебу. Дзённая норма выпрацоўкі — 14 гектараў. Звычайна перавыконвае яе ў паўтара, а то і ў два разы. Кожную пасяўную вызначаецца механізатар і на ўнясенні мінеральных удабрэнняў.

    Фаіна КасаткінаФота Сяргея Вшыўкава