Пасадзі сваё дрэва!

  • Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 29/2019 от 10 апреля 2019 11 апреля 2019 11:55 Природа и экология Беларуская

    Пад такім лозунгам з 13 па 20 красавіка прой­дзе рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу».

    Яе арганізатарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі. Галоўная мэта — папулярызацыя сярод насельніцтва беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Сёлета акцыя прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    — У «Тыдні лесу» могуць прыняць удзел усе жадаючыя, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас (тэл. 4-19-33) або бліжэйшае лясніцтва. У вызначаны час і вызначаным месцы вы атрымаеце пасадачны матэрыял, прылады працы і неабходны інструктаж ад спецыялістаў лясгаса. Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі створана рабочая група, распрацаваны план мерапрыемстваў. Кожны зможа ўнесці свой уклад у агульную справу захавання і прымнажэння лясоў Пастаўшчыны.

    Анна Анішкевіч