Героі нашага часу

  • Аляксандр Высоцкі, Нарачанская зара 27/2019 от 06 апреля 2019 11 апреля 2019 14:09 Общество Беларуская

    ВЕЛЬМІ часта подзвігі здзяйсняюць звычайныя грамадзяне, якія не праходзяць міма, калі камусьці патрабуецца дапамога. Подзвігі гэтых людзей не заўсёды могуць заўважыць тыя, хто знаходзіцца побач, але ад гэтага іх учынкі не робяцца менш значнымі.

    Днямі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі выказаў словы падзякі жыхарам Мядзельшчыны, якія справай даказалі, што гераізму ёсць месца ў нашым жыцці. Падзеі адбыліся ў бягучым годзе.

    7 лютага ў вёсцы Пруднікі ў

    адным з дамоў успыхнуў пажар. У палоне дыму апынулася гаспадыня, якая жыве адна. Па ўдалым збегу абставін пра здарэнне даведаўся электраманцёр Крывіцкага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта раёна электрычных сетак Віталій Фарына. Віталій Іосіфавіч не задумваючыся кінуўся ў задымленае

    памяшканне. Рызыкуючы сваім жыццём, вывеў бабулю на свежае паветра.

    А вось 20 лютага гераізм праявіла Лена Лугавая з вёскі Брусы. Лена Ігнацьеўна ўбачыла дым у суседскім доме, не прайшла міма і выцягнула з задымленага пакою гора-суседа.

    — Мне ўжо 74 гады. За жыццё бачыла многае. Да слова кажучы, гэта не першы выпадак, калі ўратавала жыццё чалавека на пажары. Адзін раз, ідучы па вуліцы, пачула, што падае сігнал аўтаномны

    пажарны апавяшчальнік. Хутка разбудзіла гаспадароў. Другі раз,

    убачыўшы пажар, выклікала выратавальнікаў. І вось цяпер, выходзіць, таксама ўратавала жыццё чалавеку, —

    усміхаецца Лена Ігнацьеўна.

    Вось так звычайныя людзі прыходзяць на дапамогу, а іншы раз і ратуюць жыцці іншых. Гэта сапраўдныя героі нашага часу.