«Гучанне слоў жывых»

  • Іна ГАНЧАР, Наш край 28/2019 от 13 апреля 2019 Скачать номер 13 апреля 2019 21:54 Культура Беларуская

    Другі год запар з нагоды ўшанавання памяці ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аляксандравіча Скіпара ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе, якая носіць яго імя, праходзіць конкурс чытальнікаў.

    Гэты творчы конкурс аб’ядноўвае аматараў беларускага слова і літатаратуры, фіналістаў раённага этапа. Больш за 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з Мілавідаў, Жамчужнага, Сеўрукоў, Пачапава, Арабаўшчыны, Палонкі, Лясной, Міра, Крошына прыехалі ў гарадскі паселак Гарадзішча, каб прадэманстраваць дыкцыю і, вядома ж, акцёрскае майстэрства.

    На суд журы і гледачоў былі прапанаваны празаічныя, паэтычныя творы, а таксама песні на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны.

    Юныя чытальнікі адзін за адным зрывалі бурныя апладысменты. Журы і гледачы атрымалі сапраўдны запал эмоцый. Выбраць пераможцу было складана. Але конкурс ёсць конкурс…

    Першае месца ў намінацыі «Інсцэніраванае чытанне» было прысуджана вучаніцы адзінаццатага класа з Пачапаўскай дзіцячы сад – сярэдняй школы Таццяне Мастоўскай за выкананне твора Арка-дзя Куляшова «Балада аб чатырох заложніках». А ў намінацыі «Інсцэніраванае выкананне песні» быў адзначаны вучань таксама з Пачапаўскай дзіцячы сад – сярэдняй школы Матвей Шынгень, які выканаў песню Анатоля Вярцінскага «Два полі».

    Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны сертыфікатамі і памятнымі падарункамі, якія прадаставілі аддзел па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, раённыя арганізацыі Беларускага фонда міра і «Белая Русь».