Хвойны падарунак на юбілей

  • Святлана БЯЛЯК, Сельская праўда 29/2019 от 13 апреля 2019 15 апреля 2019 09:50 Калейдоскоп Беларуская

    Фота аўтара.

    Горад над Бугам сёлета адзначыць сваё тысячагоддзе. З гэтай нагоды закладзены аднайменны парк. Жыхары Жабінкі — горада-спадарожніка Брэста — унеслі свой уклад у стварэнне гэтага парку. Так, дэлегацыя Жабінкаўшчыны пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага ў аўторак высадзіла тут 20 елачак і столькі ж сосенак.

    — Лічу, што мы, як жыхары горада-спадарожніка, маючы вельмі цёплыя адносіны з Брэстам, проста абавязаны прыняць удзел у азеляненні абласнога цэнтра, — сказаў Дзмітрый Мікалаевіч. — І сёння тут садзілі дрэўцы начальнікі аддзелаў райвыканкама, некаторых арганізацый, ганаровы грамадзянін Жабінкі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы. Мы вельмі рады, што выпала такая нагода далучыцца да добрай акцыі ў гонар тысячагоддзя горада над Бугам, і спадзяемся, што гэта прынясе плён у азеляненні Брэста і краіны ў цэлым, зробіць гэты куточак горада больш прыгожым і ўтульным.

    У акцыі ўдзельнічаў таксама і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Ён цёпла падзякаваў жабінкаўцам за праяўленую ініцыятыву і заклікаў не заставацца ўбаку ў справе навядзення парадку на зямлі падчас бліжэйшых суботнікаў.