Як жывецца маладым у сельскагаспадарчых арганізацыях Кобрыншчыны

  • Дзмітрый Бялоў, Кобрынскі веснік 28 от 08 апреля 2017 15 апреля 2019 11:40 Общество Беларуская

    — Гэта – прадстаўнікі адукаванай, мэтанакіраванай моладзі, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, у іх ёсць жаданне самаўдасканальвацца на сваім працоўным шляху, — расказвае галоўны спецыяліст па кадравай рабоце ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Святлана Уласюк. – Мы бачым, што ў іх ёсць здаровыя амбіцыі, ёсць імкненне рабіць сваю работу як мага лепш і дасягаць высокіх мэт.

    Галоўнага спецыяліста па вытворчасці кармоў ААТ “Раданежскі” Антона Валасюка з маленства цікавіла жывёлагадоўля, таму хлопец паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Узбагаціла вопыт маладога аграрыя і вытворчая практыка, якую ў тым ліку ён праходзіў у Польшчы, і вопыт работы падчас практыкі на пасадзе загадчыка малочнатаварнага комплексу. Другі рэзервіст Андрэй Гураў ужо 5 гадоў займае пасаду загадчыка майстэрняў у СВК “Узыходзячая зара”, атрымаў двухпакаёвую службовую кватэру побач з работай. Яшчэ падчас вучобы, на канікулах, адзначыўся цягай да любой работы і паспеў паспрабаваць сябе ў шэрагу прафесій – працаваў паляводам, рабочым па абслугоўванні і рамонце будынкаў, трактарыстам, вадзіцелем. Ва “Узыходзячай зары” знайшоў сваё прызванне і інжынер-механік Ігар Назарук, які годна прадоўжыў сямейную дынастыю – у сельскай гаспадарцы працавалі яго бацька і дзед.

    Нягледзячы на тое, што гэтыя хлопцы вельмі розныя, ёсць рысы, якія іх аб’ядноўваюць, у першую чаргу — любоў да роднай замлі і адказны падыход да сваёй справы. Спецыялісты адзначаюць добрыя адносіны, з якімі іх сустрэлі ў гаспадарках. Кожнаму з нашых рэспандэнтаў было прапанавана службовае жыллё, у пачатку працоўнага шляху ўсе карысталіся падтрымкай старэйшых калег. Не з’яўляюцца рэдкімі і выпадкі, калі разам з кар’ерай маладыя людзі знаходзяць на месцы работы сваё каханне.

     Як адзначаюць маладыя людзі, за час працы на зямлі яны канчаткова ўпэўніліся ў тым, што выбралі правільны шлях. Як падкрэсліла Святала Уласюк, менавіта такія ўпэўненыя і самаадданыя людзі сёння патрэбны сельскай гаспадарцы раёна, а значыць і ўсёй нашай Кобрыншчыне.

    НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа): Антон Валасюк, Ігар Назарук и Андрэй Гураў абмяркоўваюць залічэнне ў перспектыўны кадравы рэзерв.

    Теги: 
    • {Нет тегов}