Яравая сяўба працягваецца

  • О. Панимаева, Веснік Чэрыкаўшчыны 28 (11343) от 13 апреля 2019 15 апреля 2019 12:16 Общество Беларуская

    Сярод раслінаводаў сельгаспрадпрыемстваў добра працуюць на сваіх палях і працаўнікі ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”, дзе на пачатак вясновай сяўбы па плану неабходна бало засеяць 825 гектараў сельгаскультур разам з кукурузай. Саму сяўбу даверылі вопытнаму механізатару эксбазы Сяргею Яфрэмаву, які на працягу свайго перыяду працы больш за дзесяць гадоў менавіта добрасумленнасцю і адказнасцю кожны раз даказваў, што дрэнна працаваць наогул не ўмее. Самыя складаныя задачы механізатар здольны выканаць старанна і ў сціслыя тэрміны. Вось і сёлета ён зноў у страі, гатовы, як кажуць, у бой. Напярэдадні сённяшняга выпуску райгазеты карэспандэнт пабываў на полі, дзе прадаставілася магчымасць паразмаўляць з Сяргеем Яфрэмавым і сфатаграфаваць яго падчас маленькага перапынку.

    У звязцы з паляводам працуе механізатар Уладзімір Зубараў, які заняты на падвозцы насення да бункераў пасяўнога агрэгату трактару.

    Теги: