З пачуццём адзінства пакаленняў

  • Алена Шантыка, Пухавіцкія навіны 2019-04-13 от 13 апреля 2019 Скачать номер 15 апреля 2019 12:17 КалейдоскопОбщество Беларуская

    75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне для ўсіх нашых землякоў — асаблівая дата.  На беларускай зямлі здзейснена столькі по-дзвігаў і праліта столькі крыві! Таму зусім не дзіўна, што нягледзячы на  дзесяцігоддзі, што мінулі пасля 1944 года, памяць пра Вялікую Айчынную вайну  жыве ў сэрцах нашчадкаў ветэранаў.

     Гэтаму спрыяе вялікая патрыятычная работа, якая праводзіцца са школьнікамі і студэнтамі.  Напярэдадні такой важнай для нас даты гэтая работа вядзецца асабліва актыўна.

    — Да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі запланаваны акцыі, накіраваныя на добраўпарадкаванне і аднаўленне знакавых і малавядомых мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў вайсковай славы і месцаў пахавання байцоў Чырвонай Арміі, — кажа кіраўнік ваенна-патрыятычнага аб’яднання «Памяць» Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандр Няхай. — У сувязі з гэтым мы вырашылі правесці сумеснае з раённай арганізацыяй ГА «БРСМ» мерапрыемства па добраўпарадкаванні месца пахавання ва ўрочышчы Баруслава.  Спонсарам нашага паходу выступіў студэнцкі прафсаюз.

    Мемарыял ва ўрочышчы Баруслава быў абраны не выпадкова.  Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых партызанскіх пахаванняў не толькі ў раёне, але і ў Беларусі.  Тут у брацкай магіле пахавана 350 партызан і мірных жыхароў.

    Дарога да Баруслава няпростая.  Але група навучэнцаў каледжа пераадолела гэты шлях пешшу.

    — Па дарозе мы гаварылі пра тыя па-дзеі, якія разгарнуліся тут у гады вайны, — расказвае спецыяліст раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Святлана Зубарэвіч. — І, здавалася, адчувалі, як тут,  акружаныя фашыстамі, змагаліся партызаны і мірныя жыхары.  Лес нібы захоўвае ў сабе памяць пра гэта...

     Навучэнцы каледжа дружна папрацавалі на добраўпарадкаванні партызанскага пахавання.  Магілы былі ачышчаны ад  сухой лістоты, пафарбаваны агароджы і бар-дзюры.

     Дзень для ўсіх выдаўся вельмі насычаным.  І ён быў напоўнены незабыўным адчуваннем адзінства пакаленняў.