У памяць аб міліцыянеры

  • Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 16 (13006) от 18 апреля 2019 Скачать номер 18 апреля 2019 09:20 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Памятную дошку размясцілі на сцяне дома №10 на вуліцы Барысаўца, якая названа яго імем. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Аляксандравіч Кавальчук, начальнік 10 упраўлення (па Мінскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Андрэй Валянцінавіч Раманоўскі, генеральны дырэктар ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» Дзяніс Аляксандравіч Дзіулін, кіраўніцтва і асабісты састаў аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама, ветэраны РАУС, родныя У. Барысаўца.

    – Валодзя быў усмешлівым, лагодным, але ў той жа час рашучым і адважным чалавекам, – успамінае палкоўнік міліцыі запасу Эрнэст Шэлег. – Я ведаю, што ён сур’ёзна рыхтаваўся да службы ў міліцыі, быў фанатам сваёй справы.

    Калі мы ішлі на заданне, першае, пра што думалася, злачынцы ўзброеныя, а ў вёсцы поўна дзяцей. Валодзя дзейнічаў рашуча, ён не думаў пра сябе, выконваў свой службовы абавязак.

    На яго дапамогу заўсёды можна было разлічваць. Ён быў такім, якім павінен быць кожны міліцыянер, маладым супрацоўнікам міліцыі ёсць на каго раўняцца.

    Вельмі радуе, што ўлада і жыхары горада памятаюць і шануюць Валодзю. Яго не забываюць у роднай школе, імем Валодзі назвалі вуліцу.

    – Подзвіг старшага лейтэнанта міліцыі Уладзіміра Уладзіміравіча Барысаўца – прыклад стойкасці, мужнасці і гонару, – адзначыў Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі. Ён падкрэсліў, што ўчынак Уладзіміра Барысаўца служыць прыкладам доблесці і адвагі, духоўна-маральным арыенцірам. У памяці людзей назаўжды імёны тых, хто цаной уласнага жыцця выканаў службовы і грамадзянскі абавязак.

    Мемарыяльная дошка была выраблена і ўстаноўлена за кошт сродкаў афіцэрскіх сходаў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» горада Салігорска.

    Прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі і ўшанавалі памяць Уладзіміра Барысаўца хвілінай маўчання.

    Теги: