Цяпер унукам захоўваць памяць пра подзвіг

  • Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 32 от 04 мая 2019 04 мая 2019 09:41 Общество Беларуская

    9 мая — чырвоная дата на календары Бярэзінскай гімназіі. У гэты дзень у 1972 годзе ў тагачаснай школе №1 упершыню адчыніў свае дзверы музей Вялікай Айчыннай вайны.

    Мінула столькі гадоў, музейная ўстанова змяніла сваю назву, але добрая справа першага заснавальніка музея, славутага краязнаўцы, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Сцяпанавіча Ігнатовіча нікуды не знікла, наадварот, атрымала пастаянную прапіску сярод гімназістаў. Дастойным паслядоўнікам стала кіраўнік школьнага краязнаўчага музея “Люстэрка часу”, выкладчыца роднай мовы і літаратуры, педагог–арганізатар Юлія Сяргееўна Ермакова. Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі яна разам са сваімі экскурсаводамі з ліку вучняў 8 класа наладзіць для гімназістаў літаратурна-музычную кампазіцыю. Тут будуць агучаны пэўныя ваенныя дакументы, прачытаны вершы пра вайну і рэфрэнам пройдуць радкі з твора В. Быкава “Незагойная рана”. 

    — Традыцыйна ўсе экскурсіі праходзяць на роднай мове і выклікаюць цікавасць не толькі ў дзятвы, але і ў — дарослых, — зазначае Юлія Сяргееўна. — Нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо экспазіцыі пастаянна аднаўляюцца. Шматлікія рэчы часоў ваеннага ліхалецця знайшліся ў ходзе будаўніцтва дарогі і былі перададзены нам ваенкаматам. Апрача гэтага, у нашых запасніках беражліва захоўваюцца папкі з каштоўнымі дакументамі на 634 удзельнікаў баявых дзеянняў у Бярэзінскім раёне, сабраныя вучнямі школы ў розныя гады. Ды і гімназісты лічаць сваім абавязкам павялічваць колькасць экспанатаў. Яны з задавальненнем пішуць навуковыя работы пра подзвіг сваіх прадзядуляў, рыхтуюць плакаты з фотаздымкамі.

    Фотакалаж Алены ГРОМАВАЙ.

    Теги: 
    • {Нет тегов}