Якая музыка была! Якія песні прагучалі!

  • Фаіна Касаткіна, Пастаўскі край 38/2019 от 11 мая 2019 13 мая 2019 10:16 Культура Беларуская

    Вайна і песня: што ў іх можа быць агульнага? Здавалася б, неймаверныя цяжкасці і пакуты, якія з фашысцкім нашэсцем абрынуліся на савецкіх людзей, не пакідалі месца для творчасці і лірыкі. Тым не менш песні нараджаліся і гучалі.

    Какая музыка была!

    Какая музыка играла,

    Когда и души, и тела

    Война проклятая попрала.

    Солдатам головы кружа,

    Трёхрядка под накатом брёвен

    Была нужней для блиндажа,

    Чем для Германии Бетховен.

    Вайна абвастрыла пачуццё любові да родных і блізкіх. Дом, маці, жонка, каханая дзяўчына сталі для воінаў часцінкай Ра­дзімы, якую яны абаранялі ад ворага. І пра іх шапталі ім словы песень, якія дапамагалі выстаяць і перамагчы. І дапамаглі!

    Кожная песня ваенных гадоў — гэта сапраўдны шэдэўр і асобная кранальная гісторыя. Таму і гучаць яны праз многія дзесяцігоддзі з вуснаў не толькі людзей старэйшага пакалення, але і зусім маладых. Цудоўнае сведчанне павагі да ваеннай песні і ўлюбёнасці ў яе дэманструюць удзельнікі вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна пад кіраўніцтвам Аксаны Нікалаевай. Пачынаючы з 2015 года, 8 мая яны выступаюць у райцэнтры з канцэртам «Спявае пераможная вясна». Сёлета да гэтай патрыятычнай акцыі далучылася і цэнтральная раённая бібліятэка. Таму ў канцэрце гучалі не толькі песні ваеннай пары, але і аповед пра гісторыю іх стварэння.

    Героіка і лірыка былі поплеч. «Огонёк», «Синий платочек», «Бери шинель, пошли домой», «Алёша», «Случайный вальс», «Тёмная ночь», «В землянке», «Ехал я из Берлина». Гэтыя і многія іншыя песні, створаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не могуць не кранаць сэрцы і душы. Іх пранікнёна выконвалі Вольга Нікалаева, Мікалай Пашкевіч, Алеся Буйко, Марыя Шаура, Вадзім Казаровец, Дзіяна Дзяменцьева, Лада Аляксеева, Яўгенія Бяляўцава, Ксенія Розман, Дзіяна Дунец, Яна Татарчук, вакальныя групы «Бусинки», «Фантазия», «Девчата», «Веснушки», «Классная компания».

    Вновь исполняя песни о войне,

    Мы словно сами воевали

    И сердцем шли в такие дали,

    Где танки плавились в огне.

    Мы как бы сами рисковали

    Среди горящих городов,

    Мы как бы сами повторяли

    Дела и подвиги отцов.

    Больш за дзве гадзіны доўжыўся канцэрт на імправізаванай сцэне ля кінатэатра «Радзіма». У мірным небе ярка свяціла сонца. Квітнела шчаслівае юнацтва. І яго галасамі спявала пераможная вясна.

    Тэкст і фота Фаіны Касаткінай