«Сям'я – крыніца натхнення»

  • Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 20 (13010) от 16 мая 2019 Скачать номер 16 мая 2019 14:25 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У конкурсе прынялі ўдзел пяць сем’яў: Бубен (аграгарадок Лядна), Еліных (аграгарадок Грэск), Волкавых (аграгарадок Танежыцы), Рылач (вёска Шышчыцы), Міхаленя (аграгарадок Вясея).

     Сям’я – гэта самае галоўнае і важнае ў жыцці кожнага чалавека, менавіта ў сям’і мы чэрпаем сілы, натхненне, падтрымку, фарміруецца наша жыццёвая пазіцыя і маральныя асновы.

     Удзельнікаў свята чакала мноства вясёлых выпрабаванняў. Канкурсантаў праверылі на эрудыцыю, веданне супрацьпажарнай бяспекі, правілаў дарожнага руху, аказанне першай медыцынскай дапамогі.

     Нікога не пакінула абыякавым і выстава, на якой былі прадстаўлены генеалагічныя дрэвы, сямейныя гербы, рэліквіі, творчыя і кулінарныя работы, дасягненні сем’яў.

     Нямала пазітыўных эмоцый як у канкурсантаў, так і ў гледачоў выклікаў конкурс «Сямейнае сэлфі», фотазону для якога арганізаваў вясельны салон «Дыяна». Кожная сям’я праявіла фантазію і крэатыў.

     Па-сапраўднаму сямейная атмасфера панавала ў зале падчас творчых выступленняў. Канкурсанты спявалі, танцавалі і нават паказалі міні-спектакль. Таксама ўсе ўдзельнікі падрыхтавалі да конкурсу візітную картку, дзе патрабавалася расказаць пра сям’ю, яе захапленні, традыцыі і каштоўнасці, расшыфраваць сямейныя гербы.

     Кожная сям’я ўнікальная і непаўторная. Бацькі годна выхоўваюць сваіх дзяцей, развіваюць іх здольнасці і таленты, у чым змаглі пераканацца госці свята.

     Журы было вельмі няпроста. У выніку дыплом пераможцы быў уручаны сям’і Міхаленя з аграгарадка Вясея. Сем’і Міхаленя і Рылач атрымалі ад рэдакцыі сертыфікаты бясплатнай падпіскі на газету «Слуцкі край». Прайграўшых у той вечар наогул не было, кожная сям’я атрымала дыплом удзельніка і каштоўныя падарункі, а гледачы – пазітыўныя эмоцыі.

    Теги: