2 чэрвеня - Дзень меліяратара. “Брагінскае ПМС” заўсёды славілася сваімі людзьмі

  • Ніна СІНІЛАВА, Маяк Палесся №23 от 07 июня 2019 Скачать номер 07 июня 2019 12:52 Общество Беларуская

     Прафесіянал, якога цэняць у калектыве ўсе, мае  сярэднюю адукацыю. Алег Міхайлавіч вызначаецца добрым характарам, высокім пачуццём адказнасці і сумленнымі адносінамі да сваёй справы. Яго гусенічны экскаватар ЭА-3223 можна ўбачыць там, дзе вядуцца неадкладныя работы. Напярэдадні прафесійнага свята Алега Міхайлавіча дырэкцыя адзначыла граматай і грашовай прэміяй, як і машыніста пагрузчыка Аляксандра Вахіля.Як расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Данііл Сіманенка, зараз меліяратары Брагіншчыны вядуць тэхнічны догляд сетак: абкошваюць і ачышчаюць каналы, рамантуюць збудаванні, разраўноўваюць кавальеры, знішчаюць драўнінна-кустарнікавую расліннасць. Пры гэтым паспяваюць аказваць дапамогу сельгаспрадпрыемствам і ў правядзенні палявых работ, і ў нарыхтоўцы кармоў.Даводзіцца займацца зносам старых будынкаў, раскарчоўваць сады. У бліжэйшы час іх чакае рэканструкцыя меліярацыйных сетак каля в. Кацічаў. Пасля выдалення карчоў на плошчы 100 гектараў  ААТ “Камарынскі” атрымае прыгодныя для сяўбы землі. Ачыстка забруджаных радыеактыўнымі элементамі каналаў – таксама іх рук справа.Машынна-трактарны парк Брагінскага ПМС налічвае сем экскаватараў і столькі ж – трактароў Мінскага завода, чатыры бульдозеры, два пагрузчыкі “Амкадор”. Тэхніка не новая, адслужыла па  дзесяць і больш гадоў, але ж стараюцца выкарыстоўваць яе эфектыўна.