Выпускны баль адкрые дзверы ў новае, нязведанае жыццё для 83 юнакоў і дзяўчат Брагіншчыны

  • Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №23 от 07 июня 2019 Скачать номер 07 июня 2019 09:10 Общество Беларуская

    А бацькам і настаўнікам яшчэ так хочацца абараніць, падказаць, дапамагчы. Ды час няўмольна бяжыць, перагортвае старонкі – будуць гучаць наказы, кранальныя словы, ізакружацца ў класічным вальсе пары. А потым – святочная ноч у асяроддзі самых блізкіх і дарагіх людзей, традыцыйная сустрэча світання і – бывайце, школьныя гады! 

    Няхай на далейшым жыццёвым шляху дапамагаюць вам, выпускнікі, атрыманыя веды, любоў да працы, адказнасць, неабыякавасць і сумленнасць. Здзяйснення самых запаветных мараў і ажыццяўлення ўсіх задум!