Сустракае новым інтэр'ерам

  • Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 54/2019 от 06 июля 2019 15 июля 2019 15:27 Общество Беларуская

    наведвальнікаў малая зала рэстарана «Світанак»

    Жыхарам райцэнтра яна вядомая як беларуская зала, бо калісьці была выканана ў нацыянальным стылі. Але так даўно не бачыла рамонту, што паступова страціла свае прывабныя абрысы. Пра яе так і казалі: «Час спыніўся».

    І вось, нарэшце, лёд крануўся і доўгачаканыя змены адбыліся. Будаўнікі выраўнавалі сцены, абшылі іх гіпсакардонам, нанеслі дэкаратыўную тынкоўку, зрабілі нацяжную столь. Цалкам замянілі вокны, дзверы, сталы і крэслы. Новы інтэр'ер дапоўнілі вялікія люстэркі, бра, падсвечнікі, у тон падабраныя цюль, шторы і абрусы. Набыты набор посуду на 60 персон. Разам са стылем змянілася і назва залы — цяпер яна пазіцыянуецца як малая. Папрыгажэў і хол перад уваходам у яе. Тут з'явілася новая мяккая мэбля, свежымі фарбамі зайграла адрэстаўраванае пано на сцяне.

     — Першых наведвальнікаў малая зала сустрэла падчас правядзення Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», — расказвалі адміністратары-бармэны рэстарана «Світанак» Ірына Дзехцяронак і Марыя Бурак. — Афіцыйныя дэлегацыі, якія ў ёй харчаваліся, адзначалі сучаснасць залы, гаварылі, што яе інтэр'ер не горшы, чым у сталічных установах. Тое ж самае сцвярджаюць і іншыя наведвальнікі. Вельмі прыемна чуць такую годную ацэнку, зрэшты, як і самім працаваць у такой прыгажосці. Для нас гэта цудоўны падарунак.

    І сапраўды, колеравая гама белых, бэжавых і карычневых адценняў радуе вока, схіляе да адпачынку. Зала прызначана для правядзення рознага роду банкетаў: юбілеяў, вяселляў, карпаратываў. Адзінае, што трэба ўлічваць: заказаць яе можна толькі па папярэднім запісе.

    Тэкст і фота Веранікі Філановіч