Дапамога да навучальнага года

  • Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 56/2019 от 13 июля 2019 15 июля 2019 15:58 Общество Беларуская

    Штогод напярэдадні новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Адпаведнае рашэнне старшыня Пастаўскага райвыканкама падпісаў 8 ліпеня бягучага года. Грашовая выплата ў памеры 30 рублёў прадугледжана на кожнае дзіця, якое вучыцца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй).

    Заява, да якой трэба прыкласці пашпарт заяўніка, пасведчанні мнагадзетнай сям'і і аб нараджэнні ўсіх дзяцей да 18 гадоў (з сабой мець іх ксеракопіі), даведка аб складзе сям'і, дакументы, якія пацвярджаюць навучанне дзяцей ва ўстановах адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй), падаюцца да 31 жніўня ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Паставы, вуліца Савецкая, 3, кабі­нет 1, тэлефон 2-40-60.

    Анна Анішкевіч