Яркая дзіцячая гульнявая пляцоўка з’явілася ў Камарыне

  • Ніна СІНІЛАВА, Маяк Палесся №29 от 19 июля 2019 Скачать номер 19 июля 2019 13:43 Общество Беларуская

    “Мы вельмі абрадаваліся, калі даведаліся, што ў нашым пасёлку з’явіцца яшчэ адна дзіцячая пляцоўка, –  падзялілася в.а. старшыні  Камарынскага сельскага Савета Валянціна Блудчая. – Шчыры дзякуй Аляксандру Васільевічу ад усіх жыхароў”. Дарэчы, на закупку і ўстаноўку абсталявання выкарыстаны сродкі, заробленыя ў час раённага суботніка. Юныя камарынцы з задавальненнем расказваюць, чым любяць тут займацца.  Глебу Шубянку, які перайшоў у пяты клас, найбольш падабаецца перацягваць канат, як і яго сябру Івану  Яўсеенку. Глеб не без гонару паведаміў, што раніцай  падцягнуўся  на перакладзіне чатыры разы, устанавіў свой першы “рэкорд”. Шасцігадовая Даша Ятчанка і яе малодшая сястрычка Рыта з задавальненнем катаюцца з горкі. Равеснік Рыты Мікіта слізгаціць па каляровай стойцы, толькі і чуваць  яго радасны вокліч: “Даша, лаві мяне!”

    Пасля работы прыводзяць сюды сваіх маленькіх сыноў і дачок бацькі з іншых  вуліц. У двары становіцца весела, ажыўлена і шумна, а галоўнае – пануе атмасфера добразычлівасці і прыязнасці. Як і павінна быць паміж суседзямі, як  было ў тыя часы, калі раслі і сталелі іх бацькі. Агульныя забавы, радасці, ніякай варожасці і зайздрасці. У гэты ўтульны і зялёны  дворык яны будуць вяртацца з іншых гарадоў, куды паедуць  на працу або вучобу. 

    А пакуль уволю бегаюць, займаюцца на пляцоўцы, якая падаравала  столькі шчаслівых імгненняў. Жыхары дома, якія вырасцілі сваіх сыноў і дачок, з замілаваннем назіраюць за дзецьмі знаёмых  і з удзячнасцю ўзгадваюць тых, хто падараваў юным камарынцам свята.

    Теги: