Лілася песня над Навасадамі

  • Варвара ЮРКЕВИЧ, Чырвоны прамень 54/2019 от 09 июля 2019 Скачать номер 23 июля 2019 23:03 Культура Беларуская

    Гэты дзень жыхары вёскі Навасады запомнілі надоўга. Не дзіва, бо ў дадзеным населеным пункце адбылося сапраўднае свята. Арганізавалі яго ААТ «Проземле-Агра», Празямлянскі сельвыканкам і, вядома ж, культработнікі (з мясцовага клуба і ГДК райцэнтра). Вяскоўцам зрабілі цудоўны падарунак. «Я тут нарадзіўся. І край мне гэты дарагі» – такую назву насіла мерапрыемства. Дзень вёскі Навасады праходзіў цікава. Гучалі песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў, экспанавалася выстава народнай творчасці, не абышлося без падарункаў. Ушанавалі чалавека вельмі паважанага – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Мікалаевіча Парцянку. Добрыя словы былі сказаны пра старэйшыну Уладзіміра Булыну. Самы маленькі жыхар вёскі, чатырохгадовы Максім Шчарбіцкі, атрымаў сваю порцыю апладысментаў. Не забыліся адзначыць і шматдзетную маці Тамару Шостак. Нарэшце, арганізатары свята традыцыйна выбралі лепшы падворак. Тытул гаспадара нумар адзін дастаўся Уладзіміру Трусаву. А ў якасці падарунка руплівы вясковец атрымаў граблі, чым застаўся вельмі задаволены. Інвентар добраму гаспадару ніколі не пашкодзіць.***Лілася песня над Навасадамі. Гуляла вёска. А ў канцы мясцовыя жыхары выказалі шчырыя словы падзякі артыстам. І прасілі, каб тыя часцей прыязджалі. Ад паўсядзённых клопатаў нікуды не дзенешся. Але ж душа часам просіцца спяваць…

    Теги: 
    • {Нет тегов}