Расце кагорта тысячникаў на Кіраўшчыне

  • Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 58|2019 от 30 июля 2019 Скачать номер 30 июля 2019 10:26 Общество Беларуская

    З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

    Теги: 
    • {Нет тегов}