Уборка зерневых і зернебабовых стартавала!

  • Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 57/2019 от 17 июля 2019 05 августа 2019 10:20 Общество Беларуская

    У мінулую нядзелю пасля абеду поле каля Мацуроў у ААТ «Навасёлкі-Лучай» сваім рокатам абудзілі камбайны — Віталій Смолка і Артур Вартазаран прыступілі да ўборкі азімай пшаніцы.

    — Паралельна ўбіраем рапс, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Уладзіслаў Шаршнёў. — Ён займае 503 гектары. Большая частка рапсу ўбрана. Ура­джайнасць — 24,9 цэнтнера з гектара. Там рупяцца Віктар Рогаў, Аляксандр Малатоўнік. На збожжавых падключыліся браты Врублеўскія. Жніво трэба правесці на 2774 гектарах.

    На сельгаспрадпрыемстве «Ляхаўшчына-агра» ў панядзелак першым прыступіў да ўборкі зерневых Валерый Татун. У аўторак уключыліся яшчэ чатыры экіпажы.

    Анна Анішкевіч