Урачыстасць для выратавальнікаў

  • Светлана МИГУН., Голас Любаншчыны 31/2019 от 02 августа 2019 Скачать номер 05 августа 2019 16:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На мінулым тыдні па ўсёй краіне выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы. Ва ўсіх падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды.

     Супрацоўнікі Любанскага райаддзела 25 ліпеня таксама не засталіся без увагі. Выказаць шчырую ўдзячнасць за нялёгкую, небяспечную працу і павіншаваць выратавальнікаў у раённы Цэнтр культуры, дзе ўласна і адбылася ўрачыстаць, прыйшлі кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна. Ва ўсіх знайшлося нямала цёплых слоў у адрас як дзеючых пажарных, так і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Апошніх, да слова, сярод пачэсных гасцей таксама хапала.

    Звярнуўся з прывітальным словам да калег і начальнік Любанскага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Алег Муравейка, які не толькі павіншаваў работнікаў аддзела і ветэранаў, але і адзначыў тых, на каго варта раўняцца. Так, за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці, узорнае выкананне абавязкаў, прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай якасці працы датэрмінова прысвоена чарговае спецыяльнае званне старшыны камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Любані Дзмітрыю Дастанку. На адну ступень вышэй спецыяльнага звання, прадугледжанага па займаемай пасадзе, прысвоена званне старшы прапаршчык камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 Аляксандру Мазку. Нагрудным знакам «Выдатнік» узнагароджаны вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у Соснах Максім Лаўрыеня, памятным – «165 год пажарнай службе» – камандзір аддзялення, старшы вадзіцель групы матэрыяльна-тэхнічнага   забеспячэння і    вадзіцель    ПАВЧ    №1 г. Любані Васіль Лучыновіч, Аляксандр Шчарбачэня, Мікалай Вульф, а таксама камандзір аддзялення ПАВП №14 г.п. Урэчча Аляксандр Пыжык. Ганаровай граматай Мінскага абласного ўпраўлення МНС адзначаны камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Вячаслаў Галай, граматай – старшы інспектар групы справаводства Любанскага РАНС Лілія Шэшка. Падзяку атрымалі і бацькі Дзмітрыя Дастанкі Людміла Уладзіміраўна і Мікалай Васільевіч за выхаванне сына дастойным членам грамадства.

    Акрамя таго, асобныя работнікі аддзела заахвочаны граматамі і падзякамі старшыні райвыканкама.

    Прадстаўнікі культуры і мясцовай самадзейнасці таксама падрыхтавалі для выратавальнікаў падарунак, ды не адзін. Святочны канцэрт стаў завяршальным акордам у мерапрыемстве.

    Теги: 
    • {Нет тегов}