Незаменныя памочнікі

  • Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 62/2019 от 03 августа 2019 05 августа 2019 11:09 Общество Беларуская

    Раней у перыяд жніва ў ААТ «Ярэва-агра» на зерняскладзе дапамагалі жыхары Столінскага раёна, якія спецыяльна бралі водпуск на асноўнай рабоце і накіроўваліся ў Ярэва.  Два гады таму ад прыезджых адмовіліся.

    — Столінцы працавалі сумленна, — расказваў дырэктар гаспадаркі Раман Вырвіч. — Але іх паслугі нам абыходзіліся дарагавата: мы забяспечвалі іх жыллём, пасцельнай бялізнай, кармі­лі, плацілі зарплату, выдавалі зерне. Летась прыцягвалі на дапамогу мясцовых беспрацоўных. Стараліся не ўсе. Сёлета праявіла жаданне дапамагчы і зарабіць грошай мясцовая моладзь, а гэта навучэнцы: Наваполацкага полі­тэхнічнага каледжа — Вадзім Скурацёнак, Віцебскага кадэцкага вучылішча — Максім Мацур і СШ №2 — Раман Рымшэліс. Напачатку не быў упэўнены, што «прыжывуцца» на складзе, думаў, дзень-другі папрацуюць і адмовяцца. А не! Работай іх задаволены — яны вясковыя, да працы прывучаныя. Таму і цяжкасцей не палохаюцца.

    — Старанна працаваць маем стымул, — гаварылі хлопцы. — Грошы ніколі не бываюць лішнімі. Чым марнаваць час у гаджэтах ці на рыбалцы, лепш штосьці зарабіць і ўнесці свой уклад у сямейны бюджэт. Расходаў жа перад пачаткам навучальнага года хопіць.

    Тэкст і фота Анны Анішкевіч