20 жніўня жыхарам Брагінскага раёна ўручылі ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме

  • Вольга ПАЛЯШЧУК, Маяк Палесся Маяк Палесся №34 от 23 августа 2019 Скачать номер 23 августа 2019 10:01 Общество Беларуская

    Безумоўна, кватэрнае пытанне хвалюе ўсіх, але для мнагадзетных бацькоў яно асабліва важнае. Мару аб сваіх квадратных метрах многія з іх змаглі ажыццявіць дзякуючы дзяржпадтрымцы: большасць з укладзеных у гэты дом сродкаў –  субсідыі па Указе  Прэзідэнта №240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.  

    Навасёлы не хавалі радасці. Сярод іх і Алеся Палявая, маці чацвярых дзяцей. Старэйшыя ўжо студэнты, сярэдні сын – школьнік, а самаму маленькаму ўсяго 2,5 гады.  Шчаслівая мама  з  задавальненнем правяла экскурсію па сваёй прасторнай  кватэры. Шмат гадоў сям’я пражывала ў  Асяксееўцы. А калі з’явілася магчымасць пабудаваць  жыллё  ў  райцэнтры,  скарысталася ёю.

    – Разам з ключамі мы атрымалі ўпэў-ненасць у заўтрашнім дні, у тым, што дзяржаве  неабыякава, у якіх умовах  жывуць  мнагадзетныя сем’і, з якім  настроем  глядзяць  у будучыню, – гаворыць  Алеся. – Зараз плануем  купіць  новую  мэблю, і  будзем імкнуцца зрабіць наш новы дом  яшчэ больш светлым і ўтульным.

    – Сапраўды, дзяржава аказала нам велізарную дапамогу, мы вельмі ўдзячныя за шанц атрымаць такое жыллё, – далучаецца да размовы суседка, таксама мнагадзетная маці Анастасія Ласіца.

    Для жыхароў створаны камфортныя ўмовы не толькі ўнутры дома. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, побач – гульнявая пляцоўка, аўтастаянка. Няхай жа новыя кватэры напаўняюцца сямейнай цеплынёй і дзіцячым смехам.