Моладзь Міншчыны аб’яднаў «Васільковы вянок»

  • Дарья РЯБЦЕВА., Голас Любаншчыны 34/2019 от 23 августа 2019 Скачать номер 23 августа 2019 08:46 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вуліца Турыстаў з’явілася на тры дні на адной з прыстаней ракі Волмы непадалёку ад вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёна. На ёй можна было налічыць 17 двароў. У кожным устанавілі пяць і больш намётаў. Жыхарамі вуліцы сталі каля 300 чалавек, якія прыехалі з розных куточкаў сталічнага рэгіёна.На вуліцы ў гонар турыстаў размясціліся ўдзельнікі фес-тывалю «Васільковы вянок» актыву Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэс-публіканскі саюз моладзі». Ён прайшоў з 16 па 18 жніўня.Колькасць двароў адпавядала колькасці каманд, якія выставілі РК (ГК) БРСМ. Не было толькі прадстаўнікоў Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Смалявіцкага і Старадарожскага раёнаў.Як сапраўдныя суседзі па вуліцы, каманды аказвалі садзейнічанне адна адной у абуладкаванні бівуакаў. Так, дзяліліся граблямі, рыдлёўкай, цвікамі… А калі ў любанчан адмовіўся працаваць генератар, на дапамогу прыйшлі кляччане. Яны дазволілі падключыцца ад іх электрычнай сеткі.Удзельнікі леташняга «Васільковага вянка» памятаюць, як на Крупшчыне, дзё ён праводзіўся, два дні практычна без перапынку ішоў дождж. Сёлета з надвор’ем пашанцавала. На мінулых выхадных яно выдалася цудоўным: днём свяціла сонейка, нават даводзілася шукаць ад яго паратунку ў цені.Праграма спаборніцтваў складалася з сямі этапаў, як творчых, так і спартыўных: візітка, падыманне гіры, міні-чэмпіянат па жыму штангі, валейбол, паласа перашкод, прэзентацыя лагера, перацягванне каната. Некалькі конкурсаў былі праведзены па-за залікам: на лепшую васільковую сукенку, на лепшую песню пад гітару.У склад каманды Любанскага РК ГА «БРСМ» увайшлі адзінаццаць чалавек. Узна-чаліла яе першы сакратар Вольга Радчэня. Землякі не прэтэндавалі на высокія месцы ў рэйтынгавай табліцы. Прыярытэтам для іх было прыняць удзел ва ўсіх этапах спаборніцтваў. І атрымаць ад гэтага задавальненне.Пры падыманні гіры вагой 24 кілаграмы некаторыя асілкі ў запале выпусцілі яе з рук, за што былі дыскваліфікаваны. Любанчане падышлі да справы без фанатызму і паказалі 11-ы вынік. У міні-чэмпіянаце па жыму штангі вагой 55 кіла-грамаў землякі занялі 15-е месца. Дзясятку мацнейшых наша каманда замкнула ў турніры па валейболе.Этапы паласы перашкод добра знаёмыя бывалым турыстам: бервяно (неабходна было перакінуць яго праз роў і перабрацца на другі бераг), маятнік, купіны, пастка, пара-лельныя вяроўкі, гаць (пера-адолець умоўнае балота па жэрдцы). Кожная дапушча-ная на тым альбо іншым этапе памылка каштавала 30 секунд, якія дадаваліся да фінішнага часу. Каманда любанчан адразу паставіла перад сабой задачу: няхай і не хутка прайсці дыстанцыю, аднак без памылак. І хаця не ўсё ў землякоў атрымалася роўна ды гладка, бо хваляваліся, у выніковым заліку яны размясціліся на 7 радку.Падчас візітоўкі наша каманда пазнаёміла ўдзельнікаў фестывалю з трыма волатамі: Алёшам Слаўным, Дабрынем Партызанскім і Ільёй Любанскім. Журы ацаніла выступленне землякоў і аддало ім дзявятае месца.Любанчане гасцінна сустра-калі каманду суддзяў у сваім лагеры. Аднак перш чым пачаставаць іх згатаваным у паходных умовах пловам, прапанавалі прайсці міні-квэст. З усімі заданнямі арганізатары фестывалю на чале з маладзёжным лідарам вобласці Кірылам Шыкам справіліся на выдатна. Як стала вядома пасля, у дадзе-ным этапе спаборніцтваў (прэзентацыя лагера) землякі занялі шостае месца. Як, дарэчы, і ў перацягванні каната. Першую сустрэчу са зборнай камандай Крупскага і Мя-дзельскага раёнаў любанчане выйгралі. А вось у другой, дзе сапернікамі былі случчане, – саступілі.У агульнакамандным рэйтынгу любанчане размяс-ціліся на восьмым радку з сямнаццаці магчымых.Чэрвеньшчына прыняла чацвёрты «Васільковы вянок». Першы фестываль у 2016 годзе прайшоў у Лагойскім раёне. Пасля месцам яго правядзен-ня станавіліся Любанскі (2017) і Крупскі (2018) раёны.

    Теги: 
    • {Нет тегов}