Першая бялыніцкая чэмпіёнка БССР, альбо Шчаслівы 12-ы нумар

  • Міхась Карпечанка, Зара над Друццю № 66 (10529) от 24 августа 2019 26 августа 2019 11:31 Общество Беларуская

    Найчасцей здараецца так, што фотаздымкі мы робім пад настрой, каб зафіксаваць пэўны эмацыянальны момант – уласны, сямейны, сяброўскі, калектыўны… І ў выключнай большасці выпадкаў пры гэтым не надаём фатаграфаванню вялікага значэння. Але праз некалькі дзесяцігоддзяў раптам прыходзіць усведамленне таго, што той самы здымак з сямейнага альбома робіцца сапраўдным рарытэтам, найкаштоўнейшым дакументальным фактам гісторыі не толькі твайго жыцця, тваёй сям’і, але і краіны.

    Рэдакцыя газеты “Зара над Друццю” запрашае чытачоў прыняць удзел у сумесным творчым праекце “Гартаючы сямейны альбом”.

    Сёння мы гартаем старонкі сямейнага фотаальбома разам з бялынічанкай Марыяй ВАДАДОХАВАЙякая ў свае школьныя гады актыўна займалася гандболам і дасягнула ў гэтым відзе спорту значныхасабістых поспехаў.

    У сямейным фотаальбоме Марыі Вададохавай побач з рарытэтнымі здымкамі, якія зафіксавалі яе спартыўную кар’еру ў юнацкім жаночым гандболе, беражліва захоўваюцца і некалькі старонак раённай газеты “Зара камунізму”. Пачытаем адзін з матэрыялаў: Добрых поспехаў у алімпійскім годзе дабілісяюныя гандбалісткі Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Галіна Арахоўская, СвятланаХадасевіч, Таня Раўкова, Вольга Асіпенка, Людміла Тарасенка, Таня Кулік, Святлана Мураўёва, МарыяКузняцова (дзявочае прозвішча Марыі Вададохавай, –     М. К.) у складзе  зборнай рэспублікі былі наўсесаюзным першынстве ў Саратаве і занялі трэцяе месца. Праводзілі дзяўчынкі таварыскія сустрэчы і ўПрыбалтыцы”.

    – Марыя Аляксееўна, – дапытваюся ў гераіні публікацыі, – а чаму менавіта гандбол быў выбраны вамі?

    – Бялыніцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа была адкрыта ў 1965 годзе. Аддзяленне гандболу ў ёй пачало функцыяваць толькі праз 11 гадоў, дзякуючы маладому трэнеру Віталію КУЛІКУ. Віталь Фёдаравіч вярнуўся на малую радзіму пасля вучобы ў Гродзенскім фізкультурным тэхнікуме па спецыялізацыі “валейбол”.

    Згадваю, што ў 1970-я гады заняткі ручным мячом нібыта атрымалі другое дыханне, праводзіліся спаборніцтвы разнастайных узроўняў, у тым ліку асабліва актыўна сярод юнакоў. Наш трэнер, як модна цяпер гаварыць, “злавіў хвалю” і пачаў развіваць гандбол у родных Бялынічах.

    Захапіў гэты від спорту і мяне. Тады казалі: калі дзяўчынка займаецца гандболам – гэта смела, цудоўна і прыгожа. Да таго ж, гандбалістцы трэба мець характар, сілу волі, быць вынослівай і фізічна добра падрыхтаванай.

    Наогул, у часы майго юнацтва бялыніцкія школьнікі, моладзь, як мне здаецца цяпер, большую ўвагу надавалі заняткам спорту, фізкультуры. Футбол, хакей, гарадкі, гандбол, валейбол, лёгкая атлетыка… Можа, і дзякуючы таму, што былі і такія таленавітыя арганізатары спартыўнага жыцця, як той жа Кулік, ЯСЕНКАЎ, САЛАЎЁЎ і многія іншыя.

    Теги: 
    • {Нет тегов}