Уведалі запыты камунараў

  • Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 35/2019 от 30 августа 2019 Скачать номер 02 сентября 2019 08:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    «Дапамажыце захаваць нашу вёску, якая мае слаўную гісторыю!», – з усёй шчырасцю прасілі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Любанскага раёна жыхары Камуны, нашчадкі тых, хто будаваў яе.

    Але, зразумела, няма нейкага чароўнага сродку ці рэцэпта, якія б дазволілі ў імгненне рашыць праблему так званых неперспектыўных аддаленых населеных пунктаў. Моладзь не асабліва жадае затрымлівацца, накіроўваецца ў горад у пошуках лепшай долі. Усё менш і менш дзяцей наведваюць школу. Насельніцтва паступова старэе. І такая праблема, на жаль, характэрна практычна для ўсіх рэгіёнаў нашай краіны. Аднак, як было заўважана, жыхары не павінны апускаць рукі, трэба працаваць, павялічваць вытворчасць і ўмацоўваць эканоміку мясцовай сельскай гаспадаркі ААТ «БВА», якая некалі мела высокія паказчыкі, была ў ліку лідараў у Савецкім Саюзе.Старшыня райвыканкама Валерый Мельнік зазначыў: калі ўсе працаўнікі будуць заўзята шчыраваць, тады «БВА» ізноў выйдзе ў лік перадавікоў, а значыць, і зарплаты стануць больш высокімі, і маладыя спецыялісты ахвотней будуць замацоўвацца тут. І вёска застанецца жыць. Тым больш інфраструктура там нядрэнная: добры СДК – сапраўдны цэнтр культурнага жыцця вяскоўцаў, дзе ладзяцца розныя мерапрыемствы, дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах, адроджана ткацтва, ёсць прамтаварны і прадуктовы магазіны, школа.Нямала набралася ў камунараўцаў і надзённых пытанняў. У прыватнасці, гучалі пажаданні дабавіць кантэйнераў для ЦБА, актывізаваць у населеным пункце барацьбу з бадзячымі сабакамі. Са свайго боку намеснік дырэктара ЖКГ Сяргей Абрамовіч запэўніў, што клопаты грамадзян не застануцца па-за ўвагай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.Кіраўніку ААТ «БВА» Аляксандру Дудзіку даручана неадкладна выправіць сітуацыю з падкошваннем пашы для жывёлы насельніцтва. А начальнік ДРБУ-193 Віктар Шатнёў паклапоціцца пра добраўпарадкаванне дарогі ад вул. Майскай у Камуне да Соснаў 1, па якой жыхары дабіраюцца ў амбулаторыю і г.д., таксама прапрацуе магчымасць уключэння ў планы на наступны год работ па асфальтаванні самой названай вуліцы.Станоўча, па словах галоўнага ўрача Любанскай ЦРБ Андрэя Амшарука, вырашыцца просьба вяскоўцаў наконт здачы аналізаў крыві і іншых: раз у тыдзень на мясцовы ФАП будзе прыязджаць медработнік з суседняй амбулаторыі і выконваць гэтыя маніпуляцыі.Выказвалі прысутныя нараканні на нізкі ўзровень аплаты ў жывёлагадоўлі і паляводстве, на тое, што з 2017 года ў ААТ «Палессе-агра» не выдадзена сена за рэалізаваных насельніцтвам цялят, скардзіліся на ня-добрасумленных леса-нарыхтоўшчыкаў, якія абы-дзе складзіруюць драўніну, а пасля не прыбіраюць гэтыя месцы. Карацей кажучы, у камунараў клопатаў шмат, і яны агучвалі свае запыты з упэўненасцю, што будуць пачуты.

    Теги: 
    • {Нет тегов}