Спачатку – практыка, а затым і працоўнае месца

  • Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, Зара над Друццю № 70 (10533) от 07 сентября 2019 10 сентября 2019 08:37 Общество Беларуская

    УДЛГУБялыніцкілясгасправодзіццасістэмнаяімэтанакіраванаяработапазамацаванніпрацоўныхкадраў. Асаблівая ўвага надаецца маладым спецыялістам і студэнтам навучальных устаноў, якія прыходзяць у лясгас на вытворчую практыку. Бо менавіта імі, калі яны станоўча зарэкамендуюць сябе, і ўмацоўваецца кадравы патэнцыял арганізацыі.

     Месяц выконваў абавязкі майстра ў цэху па перапрацоўцы драўніны студэнт ІV курса БДТУ Уладзімір КАЗЛОЎ. У нашым лясгасе на практыцы ўпершыню, але вельмі задаволены тым, што патрапіў сюды.

    – Сам я родам з аграгарадка Цяцерын, пашанцавала, што паблізу ад дома, – гаворыць Уладзімір. – Увогуле, за гэты месяц навучыўся многаму, паспрабаваў сябе ў працы і не расчараваўся. Дапамог асвойваць спецыяльнасць начальнік цэха Аляксандр ШУПІКАЎ. Прыемна ўразілі і прыязныя адносіны ў працоўным калектыве. Калі будзе магчымасць выбіраць пры размеркаванні пасля заканчэння ўніверсітэта, абавязкова папрашуся ў Бялынічы.

     Для лесніка Бялыніцкага лясніцтва Юліі ГАРБУЗАВАЙ выбар прафесіі быў справай цалкам абдуманай. Яна прыйшла на працу пасля заканчэння Буйніцкага агралесатэхнічнага каледжа.

    – Усё жыццё марыла звязаць свой лёс з лясной галіной, – распавядае Юлія. – Прынялі мяне цудоўна, хутка ўлілася ў калектыў. Нядаўна выдзелілі пакой у інтэрнаце, а да гэтага жыла ў бацькоў у Малым Кудзіне. Працоўных абавязкаў у мяне шмат, але я іх добра ведаю. Тут праходзіла практыку, тут і засталася працаваць. І на вучобу не забываюся: у сваім родным каледжы набываю спецыяльнасць майстра лесу.

    Па інфармацыі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юліі КУДРАВЕЦ, сёлета штат арганізацыі папоўнілі 5 маладых спецыялістаў. Двое майстраў лесу працуюць у Свяцілавіцкім лясніцтве, па адным – у Дручанскім і Кіраўскім і ляснік – у Бялыніцкім.

    – Адзначу, што ўсё наша маладое папаўненне – ураджэнцы Бялыніччыны, – дадала яна. – Усе яны вярнуліся на сваю малую радзіму, тут жа многія праходзілі і вытворчую практыку. За гэты час назапасілі неабходны тэарэтычны багаж ведаў, які зараз паспяхова прымяняюць на працы.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}