Справа дзяржаўнай важнасці

  • Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, Зара над Друццю № 79 (10542) от 09 октября 2019 10 октября 2019 08:31 Общество Беларуская

    З 4 кастрычніка ў нашай краіне пачаўся перапіс насельніцтва.

    Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Погляд у сучаснасць – крок у будучыню”.

    Па словах начальніка аддзела статыстыкі раёна Марыны ХРАБРАЙ,  перапіс да 18 кастрычніка адбываецца двума спосабамі: самастойна і ў свой зручны час жыхары раёна запаўняюць апытальныя лісты праз інтэрнэт; перапіс праводзіцца таксама і на двух стацыянарных участках, якія знаходзяцца ў райцэнтры па вуліцы Савецкая, 38 (аддзел статыстыкі) і ў аграгарадку Вішоў – у памяшканні сельсавета.

    Перапісаццца можна і на стацыянарных мабільных участках у арганізацыях і ўстановах раёна.

    Напачатку бягучага тыдня члены аднаго з такіх участкаў працавалі ў тым ліку і ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

    – Нагрузка на кожнага перапісчыка складае дзесьці 1000 чалавек, – гаворыць член мабільнай групы Наталля КАПЫЛОВА. – Працэдура перапісу адбываецца з дапамогай планшэта, што вельмі спрашчае нашу працу. Калі, напрыклад, увесці туды пашпартныя дадзеныя апытваемага, то частка анкеты запаўняецца  аўтаматычна.

    – Перапіс праходзіць зладжана і актыўна, – каментуе Марына Храбрая. – Кіраўнікі арганізацый аказваюць нашым перапісчыкам усю неабходную дапамогу. У сельскай мясцовасці мабільныя групы стацыянарных участкаў выязджаюць у аддаленыя населеныя пункты, прапануюць людзям прайсці перапіс па месцы жыхарства. За першыя дні перапісной кампаніі ў нашым раёне перапісалася ўжо больш за 2680 чалавек.

    З 21 кастрычніка перапісчыкі пройдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў, якія да гэтага часу не перапісаліся, і запоўняць перапісныя анкеты з іх слоў.

    Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}