"Для мяне быць мамай - гэта шчасце"

  • Вольга Чарняўская, Кліч Радзімы 82/2019 от 12 октября 2019 15 октября 2019 16:01 Общество Беларуская

    Напярэдадні Дня маці ў Віцебску назвалі лаўрэатаў прэміі імя Герогя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Такую ўзнагароду кожны год уручаюць лепшым мамам ад кожнага раёна (горада) вобласці. Каб павышаўся прэстыж мацярынства і ўмацоўваўся інстытут сям’і.

    У ліку лаўрэатаў прэміі гэтага года — Святлана Эдуардаўна Тарарака з гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Разам з мужам Дзмітрыем яна выхоўвае траіх дзяцей: 11-гадовага Паўла, 8-гадовага Дзяніса і малодшага ў  сям’і хлопчыка Мацвея, якому споўнілася 2 гады.